Рака Брагінка
| Брагінка Брагінка |
|
| Даўжыня | 179 км |
| Вадазбор | 2778 км² |
| Краіна | Беларусь |
Брагінка — рака ў Гомельскай вобласці, раней была левым прытокам Прыпяці (басейн Дняпра). Даўжыня 179 км. Плошча вадазбору 2778 км².
Змест |
На рацэ [правіць]
- Гарады: Брагін.
Аульныя звесткі [правіць]
Пасля рэгулявальных працаў — пракопвання каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты:
Брагінка Верхняя [правіць]
Цячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўпадзення ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²).
Брагінка Сярэдняя [правіць]
Цячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзення ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).
Брагінка Ніжняя [правіць]
Цячэ ад вытоку канала Івераўка да ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).
Увесь іх вадазбор на Гомельскім Палессі. Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Крыніцы [правіць]
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
| Дняпро | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Арціслаўка | Баброўка | Ворскла | Вязьма | Гутлянка | Дзясна | Лешча | Мярэя | Окра | Псёл | Ржаўка | Рось | Самара | Сож | Сула | Ухлясць |
| Правыя прытокі | Аршыца | Адроў | Брагінка1 | Бярозаўка | Бярэзіна | Добасна | Друць | Дубровенка | Інгулец | Ірпень | Лахва | Макранка | Прыпяць | Цецяраў |
| 1раней левы прыток Прыпяці | |
| Прыпяць | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Бобрык 1 | Бобрык 2 | Брагінка1 | Верацёнка | Віць | Закованка | Іпа | Цна | Лань | Случ | Піна | Пціч | Скрыпіца | Трэмля | Тур'я | Ясельда |
| Правыя прытокі | Буклёўка | Весялуха | Ветліца | Гарынь | Жалонь | Мытва | Славечна | Стаход | Стыр | Сцвіга | Тур | Убарць |
| 1 зараз правы прыток Дняпра | |