Рака Купа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Купа Kupa, Kolpa |
|
| Вышыня вытоку | 313 м |
| Вусце | Рака Сава |
| Даўжыня | 296 км |
| Расход вады | 283 м³/с |
| Вадазбор | 10 км² |
Купа (харв. Kupa, славен. Kolpa) — рака ў Харватыі і Славеніі даўжынёй 292 км.
Бярэ пачатак на паўночным захадзе Харватыі ў рэгіёне Горскі Котар, на тэрыторыі Нацыянальнага парку Рысняк. Утварае Харвацка-славенскую мяжу на працягу 75 км.
Буйныя прытокі: Добра, Корана (у межах Карлаўца), Гліна, Одра (у межах Сісака).
У Сісаку ўліваецца ў Саву.
На Купе была пабудаваная першая ў Харватыі гідраэлектрастанцыя (паводле праекту Ніколы Тэслы).
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рака Купа