Рака Кура
| Кура азерб. Kür, груз. მტკვარი (Мтква́ри), турэцк.: Kura |
|
| Рака Кура (Мтквары) ў Тбілісі | |
| Вусце | Каспійскае мора |
| Вышыня вусця | -28 м |
| Даўжыня | 1364 км |
| Расход вады | ≈575[1] м³/с |
| Вадазбор | 188000 км² |
Кура́ — рака ў Турцыі, Грузіі і Азербайджане.
Даўжыня 1364 км, плошча басейна 188 тыс. км². Пачынаецца на Армянскім нагор'і ў Турцыі, да г. Тбілісі цячэ пераважна ў цяснінах, месцамі — у міжгорных катлавінах, ніжэй рэчышча падзяляецца на рукавы, даліна пашыраецца. Вышэй г. Мінгечаур у вузкай цясніне перасякае скалістую граду Баздаг, ніжняе цячэнне па Кура-Араксінскай нізіне, моцна меандрыруе, берагі нізкія, абвалаваныя. Упадае ў Каспійскае мора, утварае дэльту (плошча 100 км²). Галоўны прыток — Аракс. Сярэдні гадавы расход вады каля в. Хулур 270 м³/с. Сцёк наносаў да 21 млн. т за год.
Выкарыстоўваецца для арашэння. Частка вады па канале перадаецца для абваднення р. Аракс. У дэльце рыбалоўства (сяўруга, бялуга, асётр, судак і інш.). Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Зема-Аўчальская, Мінгечаурская і інш. ГЭС. На Куры — гарады Горы, Тбілісі, Руставі (Грузія), Мінгечаур, Сабірабад (Азербайджан).
Зноскі
- ↑ (англ.) Kura River Discharge at Surra. River Discharge Database. Center for Sustainability and the Global Environment (1930-1984). Праверана 12 сакавіка 2010.
Літаратура [правіць]
- БелЭн у 18 т. Т. 9. - Мн., 1999.