Бялуга
| Бялуга | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Бялуга |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
|
Віды на грані знікнення IUCN 3.1 Critically Endangered : / 10269 |
Бялуга (лац. Huso huso) - рыба сямейства асятровых.
У натуральных умовах дасягае даўжыні да 9 м. і болей, вагі да 1,5 т. і болей. Цела масіўнае, вераценападобнае. Спінных пласцінак - 11-14, бакавых - 41-52, брушных - 9-11. У спінным плаўніку ад 60 лучын. Рот ніжні. Зубы адсутнічаюць. Пярэдняя лучына добра развітая (па колькасці кольцаў на яе спіле вызначаюць узрост рыбін).
Бялуга - доўгажыхар. Некаторыя рыбіны дажываюць да 100 гадоў. У 1970 г. у дэльце Волгі была вылаўлена бялуга вагай 800 кг, з якой вынялі 112 кг чорнай ікры. Сярэдняя вага дарослых рыбін - 60-80 кг.
Бялуга - драпежнік, які спажывае рыбу. У страўніках каспійскай бялугі знаходзілі дзіцянят ластаногіх сысуноў.
Самцы дасягаюць сталасці на 13-18-ым, самкі - на 22-27-ым годзе. Пладавітасць ад 0,5 да 5 мільёнаў ікрынак. У прыродных умовах утварае гібрыдныя формы з асятром, сцерлядзю і сяўругай.
Змест |
Арэал [правіць]
Бялуга - прахадная рыба, якая насяляе Каспійскае, Чорнае, Азоўскае мора, адкуль заплывае ў рэкі для нераставання. Да друг. пал. XX ст. адзінкавыя экземпляры лавіліся ў Адрыятычным моры. Найбуйнейшы сучасны статак насяляе Каспійскае мора. У Чорным моры сустракаецца на глыбіні да 180 м. Да будайніцтва плацін на р.Днепр адзінкавыя рыбіны заходзілі ў паўднёвыя рэкі Беларусі. У 1870-ыя гг. бялуга вагай 295 кг была вылаўлена на р.Сож каля Гомеля. У 1907 г. каля Рэчыцы рыбакі вылавілі бялугу больш за 250 кг.
Прамыслова разводзіцца гібрыд бялугі і сцерлядзі - бесцер.
Ахова [правіць]
Ахоўваецца МСАП.
Літаратура [правіць]
- Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. - Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялуга