Нішча (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Нішча)
Нішча
руск. Нища
Рака Нішча за кіламетр на ўсход ад балота Вялікі Мох
Рака Нішча за кіламетр на ўсход ад балота Вялікі Мох
Характарыстыка
Даўжыня 85 км
Басейн 1 380 км²
Расход вады 9,7 м³/с
Вадацёк
Выток возера Нішча
 • Каардынаты 56°07′55″ пн. ш. 28°46′34″ у. д.HGЯO
Вусце Дрыса
 • Каардынаты 55°43′46″ пн. ш. 28°32′14″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіны
Код у ДВР 01020000112199000000100
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ні́шча (руск.: Нища) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса.

Даўжыня ракі 85 км. Плошча вадазбору 1380 км². Выцякае з возера Нішча (Себежскі раён, Пскоўскай вобласць), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 км на захад ад вёскі Ку́льнева ў Расонскім раёне. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км.

Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае (шырыня 25—30 м); у ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам (Клясціцкая ГЭС). Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сутак.

Асноўныя прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Го́лавач[1] (справа). Густата рачной сеткі 0,49 км/км².

Азёрнасць вадазбору 4 %. Азёры ў межах Беларусі: Усвечча, Валькоўскае, Шэвіна, Межава, Чарапёцкае, Гародна, Мохавае, Велле, Завір'е, Астравітае, Шыпск, Аксёнава, Норкава, Клешня, Начоўкі, Перавалочнае, Гасцятнае, Малое Мохавае, Сярэдняе Мохавае, Акунёвец, Цяльцы, Паўднёвы Шчучынец і інш.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]