Чорная Ганча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Чорная Ганча)
Чорная Ганча
Рака Чорная Ганча (Польшча)
Рака Чорная Ганча (Польшча)
Характарыстыка
Даўжыня 145 км км
Басейн 1 916 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°14′38″ пн. ш. 22°47′49″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Нёман
 • Каардынаты 53°54′02″ пн. ш. 23°47′01″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чорная Га́нча[1], або Ча́рна Га́ньча[2] (польск.: Czarna Hańcza) — рака ў Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.

Даўжыня 145 км. Плошча вадазбору 1916 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.

Пачынаецца ў Польшчы, працякае праз возера Ганча. Цячэ праз Аўгустоўскую пушчу, па паўночных схілах Гродзенскага ўзвышша. Перасякае дзяржаўную мяжу за 1 км на паўднёвы захад ад в. Лясная. Упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад в. Загорнікі (Гродзенскі раён), на мяжы з Літвой. Даўжыня ў межах Беларусі 35 км, плошча вадазбору 178 км².

Прытокі: р. Марыха, Ігорка (злева), шматлікія ручаі.

Даліна глыбока ўрэзаная, шырыня яе ад 0,7 км да 3,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2-1 км), ёсць участкі надпоймавых тэрас (вышыня да 10 м). Рэчышча звілістае, з буйнымі меандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]