Ралф Воан-Уільямс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ральф Воан-Уільямс
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

12 кастрычніка 1872({{padleft:1872|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})

Месца нараджэння

Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія

Дата смерці

26 жніўня 1958({{padleft:1958|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (85 гады)

Месца смерці

Лондан, Вялікабрытанія

Прафесіі

кампазітар, арганіст, дырыжор

Commons-logo.svg Ральф Воан-Уільямс на Вікісховішчы

Ралф Воан-Уільямс, сапр. Ралф Воан Уільямс (англ.: Ralph Vaughan Williams; 12 кастрычніка 1872, Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія26 кастрычніка 1958) — англійскі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, фалькларыст. Адзін з заснавальнікаў новай англійскай кампазітарскай школы («англійскага музычнага адраджэння»).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1905—53 галоўны дырыжор музычнага фестывалю «Літ-Хіл», у 1920—28 — Бахаўскага хору. Прафесар (1921) Каралеўскага музычнага каледжа.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Шырока выкарыстоўваў англійскі музычны фальклор. Найбольшыя дасягненні — сімфанічныя і харавыя творы, адметныя маштабнасцю, драматызмам, меладычнасцю, майстэрствам аркестроўкі. Сярод твораў: оперы «Х'ю-гуртаўшчык» (1924), «Закаханы Сэр Джон» (1929), «Шлях паломніка» (1951); 3 балеты; араторыі, кантаты; 9 сімфоній (1909—58), 3 Норфалкскія рапсодыі (1906), сюіты, п'есы для сімфанічнага аркестра; Фантазія на тэму Таліса для падвойнага струннага аркестра (1910); канцэрты для розных інструментаў з сімфанічным, малым і струнным аркестрамі; хары з аркестрам і а капэла (у т.л. культавыя) песні; музыка да драматычных спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. Аўтар тэарэтычных прац, у т.л. «Станаўленне музыкі».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kennedy M. The works of Ralph Vaughan Williams. 2 ed. London, 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]