Раманія Раманаўна Скамарошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раманія Раманаўна Скамарошка
Нараджэнне 6 сакавіка 1970(1970-03-06) (54 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач

Раманія Раманаўна Скамарошка (нар. 6 сакавіка 1970, в. Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працавала ўрачом-стажорам Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, галоўным урачом Гродзенскага абласнога цэнтра здароўя, намеснікам галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Тэрытарыяльна-медыцынскае аб’яднанне № 1 г. Гродна».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі

  1. Скамарошка Раманія Раманаўна(недаступная спасылка)