Іван Андрэевіч Крылоў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Андрэевіч Крылоў

Іван Андрэевіч Крылоў (2 (13) лютага 1769 года, Масква — 9 (21) лістапада 1844 года, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт, байкапісец, перакладчык, пісьменнік. Сапраўдны член Імператарскай Расійскай акадэміі (1811), ардынарны акадэмік Імператарскай Акадэміі навук па Аддзяленню Рускай мовы і славеснасці (1841).

У маладосці Крылоў быў вядомы перш за ўсё як пісьменнік-сатырык, выдавец сатырычнага часопіса «Пошта духаў» і парадыйнай трагікамедыі «Трумф», якая хадзіла ў спісах і высмейвала Паўла I. Крылоў з'яўляецца аўтарам больш за 200 баек з 1809 па 1843 г., яны выйшлі ў свет у дзевяці частках і перавыдаваліся вельмі вялікімі па тых часах тыражамі. У 1842 годзе яго творы выйшлі ў нямецкім перакладзе. Сюжэты многіх баек ўзыходзяць да твораў Эзопа і Лафантэна, хоць нямала і арыгінальных сюжэтаў.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах