Роберт Саўці
| Роберт Саўці | |
| Robert Southey | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
21 сакавіка 1843 (68 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: |
паэт, гісторык |
| Кірунак: | |
| Жанр: |
балада, паэма |
Роберт Саўці (англ.: Robert Southey; 12 жніўня 1774 — 21 сакавіка 1843) — знакаміты англійскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».
Змест |
Біяграфія [правіць]
Саўці вучыўся ў Вестмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосці захапляўся ідэямі французскай рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Уот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Іспаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго балады напісаныя на сюжэты з гісторый і легенд гэтых краін, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).
Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэм — кожная на сюжэт з міфалогіі розных народаў: «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).
«Родэрык» — самы паспяховы з эпічных твораў Саўці, напісаны на сюжэт барацьбы хрысціян з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад'ём патрыятычных пачуццяў паэта аблямаваны мастацкім і меладычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На смерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.
У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-лаўрэатам; пасля Саўці гэтае званне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было звязанае з абавязкам пісаць оды, прысвечаныя членам каралеўскай сям'і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучаснікамі (у прыватнасці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[1] і ў сатырычнай паэме «Відзеж суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сервілізм датычна манарха і еўрапейскае рэакцыі 1810-х—1820-х гадоў.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Зноскі
- ↑ «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнегат? / Усё яшчэ з лейкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысвячэнне, 1—4
Спасылкі [правіць]
- Мікалай Гумілёў — Балады Роберта Саўці
- Робэрт Саўці — Сталец Святога Міхаіла ў перакладзе Ганны Янкуты
