Роджэр Хант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Роджэр ХАНТ (англ.: Roger Hunt; 20 ліпеня 1938) — футбаліст зборнай каманды Англіі. Нападнік. Чэмпіён свету 1966.

Прафесійную кар'еру пачаў у 1958 у «Ліверпулі», стаў пазней з ім двойчы чэмпіёнам Англіі, адзін раз уладальнікам Кубка Англіі, тройчы уладальнікам Суперкубка Англіі і адзін раз фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. Дэбютаваў у складзе «Ліверпуля» 9 верасня 1959 года, а апошні матч адыграў 13 снежня 1969 года. Першы мяч забіў у першым жа матчы за клуб 9 верасня 1959 года, а апошні 26 лістапада 1969 года. Усяго за «Ліверпуль» правёў 492 матчы (404 у лізе) і забіў 286 галоў (245 у лізе). У 1969 годзе перайшоў у «Болтан Уандэрэрс», за які выступаў да завяршэння кар'еры гульца ў 1972 годзе, згуляўшы за гэты час 76 матчаў і забіўшы 24 мяча ў вароты супернікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.