ФК Ліверпул
Футбольны клуб «Ліверпу́л» (англ.: Liverpool Football Club) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў Ліверпулі, графства Ланкашыр. «Ліверпул» з'яўляецца самым паспяховым англійскім футбольным клубам — гэта адзіны англійскі клуб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя таго мерсісайдцы 18 разоў выйгравалі чэмпіянат Англіі (больш, чым любы іншы клуб), таксама ім належыць англійскі рэкорд па колькасці выйграных унутраных і еўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Ліверпуля» — «Энфілд», які змяшчае 45 276 чалавек, размешчаны ў трох мілях ад цэнтру Ліверпулю.
Заснаваны 15 сакавіка 1892 года Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёна «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвертан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвертан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасці «Эвертана». У выніку каманда была названа ў гонар гораду — «Ліверпул». Ужо праз два гады клуб састаяў у англійскай футбольнай лізе.
З імем клуба звязаны дзве найвялікшыя трагедыі ў еўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзэль» 29 мая 1985 года (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 года (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасля «Эйзэля» англійскім клубам забаранілі ўдзел у еўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Ліверпулю» на шэсць.
Гімнам клуба з 1960-х гадоў з'яўляецца песня «You'll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клуба і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».
Змест |
Трафеі[правіць]
- Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў / Ліга чэмпіёнаў УЕФА: 5
- 1977 Ліверпул 3:1 Барусія Мёнхэнгладбах
- 1978 Ліверпул 1:0 Бругэ
- 1981 Ліверпул 1:0 Рэал Мадрыд
- 1984 Ліверпул 1:1 (4:2 па пенальці) Рома
- 2005 Ліверпул 3:3 (3:2 па пенальці) Мілан
- Кубак УЕФА: 3
Актуальны склад[правіць]
- Па стане на 1 верасня 2012 года
|
|
Трэнеры[правіць]
|
|
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Ліверпул- Афіцыйны сайт Liverpool FC (англ.)
