Роза Паркс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роза Луіза Мак-Колі Паркс
Rosaparks.jpg
Роза Лі Паркс у 1955 годзе. На заднім плане — Марцін Лютэр Кінг.
Імя пры нараджэнні: Роза Луіза Мак-Колі
Дата нараджэння: 4 лютага 1913
Месца нараджэння: Таскегі, Алабама, ЗША
Дата смерці: 24 кастрычніка 2005(2005-10-24) (92 гады)
Месца смерці: Дэтройт, Мічыган, ЗША
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Род дзейнасці: Грамадскі дзеяч, барацьбіт за правы чарнаскурых
Бацька: Джэймс Мак-Колі
Маці: Леона Эдвардс
Муж: Рэйманд Паркс
 
Узнагароды і прэміі:
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Сайт: Сайт музея Розы Паркс
Лагатып ВікіСховішча Роза Луіза Мак-Колі Паркс на Вікісховішчы

Роза Лі Паркс (4 лютага 1913, Тускіджы, штат Алабама24 кастрычніка 2005, Дэтройт) — амерыканскі грамадскі дзеяч, пачынальніца руху за правы афраамерыканскіх грамадзян ЗША. Стала сімвалам барацьбы з расавай сегрэгацыяй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Роза (Мак-Колі) Паркс нарадзілася 4 лютага 1913 года ў горадзе Таскіджы, штат Алабама ў метадысцкай мурынскай сям'і. Вырасла на ферме, і вывучылася на швачку. У 1932 годзе яна выйшла замуж за Рэйманда Паркса, актыўнага праваабаронцу.

Роза Паркс увайшла ў гісторыю, дзякуючы здарэнню 1 снежня 1955 года, калі падчас паездкі ў аўтобусе ў горадзе Мантгомеры, штат Алабама, яна адмовілася саступіць месца беламу мужчыну па патрабаванні кіроўцы Джэймса Блэйка. Пасля гэтага выпадку Роза Паркс была арыштавана за парушэнне правіл карыстання грамадскага транспарту. Гэта справа дайшла да Вышэйшага Суда ЗША, дзе было прызнана, што расавая сегрэгацыя з'яўляецца неканстытуцыйнай. Пасля гэтага здарэння Марцін Лютэр Кінг арганізаваў байкот грамадскіх аўтобусаў у Мантгомеры і дабіўся скасавання расавых правіл. Пасля гэтага, Марцін Лютэр Кінг атрымаў сваю папулярнасць. Нягледзячы на рашэнне суда, Роза Паркс усё ж такі пацярпела ад гэтага здарэння — яна страціла працу швачкі ў мясцовай краме.

У 1960-х Роза Раркс пераехала ў Дэтройт, дзе працавала ў штабе дэмакратычнага кангрэсмена ад штату Мічыган, Джона Корніерса. Пасля выхаду на пенсію Паркс засталася ў Дэтройце напісала аўтабіяграфію.

Роза Паркс стала сімвалам барацьбы за правы чалавека і супраць расавай дыскрымінацыі ў ЗША. У 1999 годзе Роза Паркс была ўзнагароджаная Залатым Медалём Кангрэсу ЗША, а ў лістападзе 2001 года ў Мантгомеры была адчынена бібліятэка і музей яе імя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]