Ропша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Ропша
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Першая згадка
1500
Насельніцтва
  • 802 чал. (2017)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
81376
Паштовыя індэксы
188514
Код АКАТП
Ропша на карце Расіі ±
Ропша (Расія)
Ропша
Ропша (Ленінградская вобласць)
Ропша

Ропша (руск.: Ро́пша; фінск.: Ropsunhovi) — пасёлак у Ламаносаўскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Цэнтр Ропшынскага сельскага паселішча. Пасёлак размешчаны ва ўсходняй частцы раёна на аўтадарозе 41К-011 (Стрэльна — Гатчына) у месцы перасячэння яе аўтадарогай 41К-015 (Анташы — Краснае Сяло), на поўдзень ад узбярэжжа Фінскага заліва і на паўднёвы захад ад Санкт-Пецярбурга.

Адлегласць да раённага цэнтра — 32 км. Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Краснае Сяло — 25 км. Пасёлак знаходзіцца ў паўночнай частцы Іжорскага ўзвышша на Ропшынскіх вышынях (120—130 м над узроўнем мора).

Праз пасёлак працякае рака Стрэлка. На паўночны захад ад яго праходзіць Пецяргофскі канал, які жывіць фантаны Ніжняга парку Пецяргофа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
  1. http://msu.lenobl.ru/media/content/docs/188/2_-_soderzhanie.pdf