Рубец, страўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стрававальная сістэма каровы: a — стрававод, b — рубец, c — сетка, d — кніжка, e — сычуг, f — тонкая кішка

Рубец (лац.: rumen) — першы аддзел 4-камернага страўніка жвачных жывёл.

Рубец складае прыкладна 4/5 аб'ёму страўніка. Складкі унутранай сценкі рубца ўтвараюць кішэні, якія затрымліваюць ежу. Унутраны эпітэлій мае вырасты (саскі). На складках яны адсутнічаюць. Пачатковы аддзел рубца сазлучаны са страваводам і сеткай.

У рубцы адбываецца перамешванне і разлажэнне расліннага корму пад уздзеяннем ферментаў, бактэрый і прасцейшых і паглынанне лятучых рэчываў праз паверхню слізістай абалонкі. З рубца ежа трапляе ў сетку або адрыгваецца ў ротавую поласць, адкуль пасля другаснага перажоўвання сцякае ў кніжку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]