Рувім

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Рувім - (іўр.: רְאוּבֵן Rəʾuven, Rəʾûḇēn) - старэйшы сын Якава ад яго жонкі Ліі (Быц. 29:32) і адзін з 12 родапачынальнікаў каленаў яўрэйскага народа.

Этымалогія імя[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст Пяцікніжжа дае два розных этымалогіі імя Рувім. Першае тлумачэнне даецца Торай ў тым, што назва імя адносіцца да Бога, Які быў сведкам пакут Ліі, у сувязі з яе статусам менш любімай жонкі Якава. У гэтым выпадку імя "Рувім" паходзіць ад слоў raa beonyi, што азначае "Ен бачыў мае пакуты". Другое тлумачэнне адносіцца да надзеі Ліі ў тым, што з нараджэннем Рувіма, Якаў будзе больш любіць яе. Тады яго імя звязана са словам yeehabani, што тлумачыцца "ён будзе кахаць мяне".

Апісанне ў Бібліі[правіць | правіць зыходнік]

У Бібліі апісваецца сэксуальная сувязь Рувіма з Валай, служанкі Рахілі. Паводзіны Рувіма выклікалі гнеў Якава настолькі, што ён даў права першынства Рувіма, які быў першым у сям'і, Іосіфу. У час змовы супраць Іосіфа, Рувім быў сярод тых, хто пераконваў іншых братоў, каб не забіваць Іосіфа, а потым спрабаваў выратаваць яго. З Быц. 37:29 відаць, што Рувіма не было ў той час, калі Іосіф быў прададзены купцам у рабства. Не знайшоўшы Іосіфа ў рове, Рувім горка плакаў і крычаў, думаючы, што брат яго мёртвы. Рувім пасля лічыў, што праблемы братоў ў Егіпце былі Боскім пакараннем за іх змову. У класічнай равінскай літаратуры Рувім апісваецца, як чалавек, якім рухае пачуццё адказнасці за сваіх братоў (так як ён быў старэйшым). Высакароднасць характару Рувіма выяўляецца ў поўнай гатоўнасці, з якою ён прапаноўваў жыццё сваіх уласных сыноў, як заклад у забеспячэнне жыцця Веніяміна (другога сына Рахілі ад Якава), калі Якаў адмаўляўся адпусціць яго разам з братамі ў Егіпет. К таму часу, калі Іосіф запрасіў братоў да сябе ў Егіпет, Рувім меў ужо чатырох сыноў (Быц. 46:9). Парад смерцю Якав вымавіў наступныя слова паконт Рувіма: "Рувім, першынец мой! ты - цвярдыня мая і пачатак сілы маёй, вяршыня годнасці і вяршыня магутнасці; але ты бушаваў, як вада; ды ня ўтрымаешся; бо ты ўзышоў на ложак бацькі твайго, ты апаганіў пасцель маю, на якую ўзышоў" (Быц. 49:3,4). Далейшае пакаленне Рувіма не адрознівалася ні сваёй колькасцю, ні сваёй сілаю, па перасяленні ў Ханаан; атрымала надзел за Іарданам, як больш прыдатным для пастушага жыцця.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]