Рута пахучая
| Рута пахучая | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Ruta graveolens L., 1753 |
|||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Рута духмяная або бута пахучая (лац.: Ruta graveolens) — травяністая шматгадовая расліна з моцным пахам[3], расце ў дзікім стане ў паўднёвай Еўропе і Крыму, па камяністых, асветленых сонцам, месцах.
Змест |
Батанічнае апісанне [правіць]
|
Рута духмяная. Шаблон:Бот.іл.
|
||||||||||
Рута духмяная — травяністая шматгадовая расліна, мае моцны водар, дасягае ў вышыню 50-100 см.
Сцябло прамастаячае, разгалінаванае, дравяністае ў падножжа.
Лісце — чарговыя, падоўжана-яйкападобная, двойчы-тройчыперыстарассечаная, кароткачаранковая, мясістая, блакітнавата-зялёныя.
Кветкі — дробныя, на кароткіх кветаножках, зелянява-жоўтага колеру, пяціпялёсткавыя, з дзесяццю тычачкамі, сабраны ў суквецце мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — жніўні.
Плод — шарападобная чатырохгнёздная каробачка. Насенне бурае, дробнае, даўжынёй 1-1,5 мм.
Хімічны састаў [правіць]
У траве руты ўтрымліваецца эфірнае масла (0,25—1,2 %), вітамін С (156,6 мг%), дубільныя рэчывы, фуранакумарыны, алкалоіды і флавангліказід рутын, бергаптэн, горкія і дубільныя рэчывы.[3]
У пладах выяўлены сляды скіміаміна (0,018 %) і какусагіна.[3]
У каранях утрымліваецца кумарын, фуракумарыны, алкалоіды, эфірнае масла.[5]
Расліна атрутна. Пры перадазаванні выклікае цяжкія атручванні.[3]
Значэнне і ўжыванне [правіць]
Разводзіцца рута дзеля маладога лісця, якое ідзе як заправа да страў, для пасыпкі бутэрбродаў і ў воцат (смак, які нагадвае не то часнык, не то лук), а таксама ў якасці лекаў, для чаго расліна зразаецца перад самым цвіценнем і затым сушыцца. У Расіі, у сярэдняй яе паласе, рута вымярзае і разводзіцца толькі як аднагадовая расліна. Высейваецца рута рана ўвесну на насенную граду, адкуль перасаджваецца на сталую граду. Размножваюць руту падзелам кустоў увесну ці чаранкамі, разразаючы і акараняючы іх у парніках, каб улетку высадзіць на грады.
Дапаможнік па ароматэрапіі рэкамендуюць скарыстоўваць рутавае масла пры болях галавы і вушэй, вывіхах і рэўматызме.
У медыцыне ўжываецца ў якасці спазмалітыка. Выкарыстоўваецца для лячэння бяссоніцы, галаўнога болю, неўрозаў і інш.
Ужываецца ў выглядзе настойкі пры нервовых засмучэннях, спазмах цягліц страўніка і кішачніка і як глістагонны сродак. Настой з лісця ўжываецца для ваннаў пры скурных захворваннях.[3]
У народнай медыцыне адвар травы п'юць пры захворваннях сэрца, засмучэнні нервовай сістэмы, галавакружэнні, ад паноса, ліхаманкі і маткавых крывацёкаў.[3]
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Барабанов Е.И. Ботаника: учебик для студ.высш.учеб.заведений — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 241. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
- ↑ Под ред. Борисова М. И. Лекарственные свойства сельскохозяйственных растений — Мінск: «Ураджай», 1974. — С. 105. — 336 с.
