Рыхард Мортэнсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыхард Мортэнсен
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1910(1910-10-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1993(1993-01-06)[1][4][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Соня Хаўберг[d]
Дзеці Фін Хаўберг Мортэнсен[d]
Род дзейнасці мастак, графік, дзеяч мастацтваў, дзеяч выяўленчага мастацтва
Месца працы
Вучоба
Уплыў Бізі Хёер[d], Сігурд Вандэль[d] і Аксель Ёргенсен[d]
Уплыў на Анеліза Кальбак[d] і Могенс Мёлер[d]
Член у
Узнагароды
медаль прынца Яўгенія

прэмія Кандзінскага[d] (1950)

медаль Торвальдсена[d] (1968)

медаль Экерсберга[d] (1950)

Рыхард Стангэ Мортэнсен (дацк.: Richard Strange Mortensen; 23 кастрычніка 1910, Капенгаген — 6 студзеня 1993, Эйбі) — дацкі мастак, адзін з найбуйнейшых мастакоў Даніі XX стагоддзя.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1931—1932 гадах вывучаў жывапіс у дацкай Каралеўскай мастацкай акадэміі. У 1937 годзе прыехаў у Парыж, дзе працягваў сваю адукацыю і пазнаёміўся з такой плынню ў жывапісе, як сюррэалізм. У пачатковы перыяд сваёй творчасці, у пачатку 1930-х гадоў, знаходзіўся пад моцным уплывам твораў В. Кандзінскага, якія прываблівалі яго і абстрактнай формай, і іх сюррэалістычным бокам. У 1934 годзе стаў адным з сузаснавальнікаў мастацкай групы «Лініі». Пазней у яго працах з’яўляецца схільнасць да экспрэсіянізму.

Удзельнічаў у шэрагу прэстыжных міжнародных мастацкіх выставак сучаснага мастацтва — documenta I (1955), documenta II (1959), documenta III (1964) — усе ў Каселі. Працы яго выстаўляліся на біенале ў Венецыі (1960). У 1964—1980 гадах — прафесар дацкай Каралеўскай мастацкай акадэміі ў Капенгагене.

Зноскі

  1. а б Richard Mortensen
  2. Richard Mortensen // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=220
  4. Richard Mortensen // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. Union List of Artist Names Праверана 25 кастрычніка 2015.