Сюррэалізм
Сюррэалізм (ад фр.: surréalisme — надрэалізм, звышрэалізм) — мадэрнісцкі еўрапейскі мастацкі кірунак, які склаўся ў 1920-я гады.
Змест |
Вытокі [правіць]
Мадэрнісцкая плынь у выяўленчым мастацтве і літаратуры склалася 1920-я г. пераважна ў Францыі, а потым распаўсюдзілася ў іншых еўрапейскіх краінах. Тэарэтыкам гэтага кірунку быў філосаф і паэт Андрэ Брэтон. У яго аснове — бунт супраць класіцызму, рацыяналізму, рэалізму(англ.) бел. і утылітарызму ў мастацтве.
Тэрмін «сюррэалізм» упершыню выкарыстаў Гіём Апалінэр. Напачатку сюррэалісты абапіраліся на дадаізм.
Сутнасць [правіць]
Сюррэалізм абапіраўся на ірацыяналізм, алагізм, канцэпцыю неўсвядомленага З. Фрэйда. Ставіў мэтай адлюстраванне звышрэальных, алагічных сувязей аб'ектаў рэальнага свету, якія існуюць толькі ў падсвядомасці чалавека і праяўляюцца ў стане сну, гіпнозу, трансу ці хваробы. Абвясціў крыніцай мастацкай творчасці і натхнення сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны); творчым метадам — разрыў лагічных сувязей, замененых свабоднымі асацыяцыямі, а галоўнай мэтай — сацыяльнае і маральна-інтэлектуальнае вызваленне чалавека. Выступаў супраць камерцыяналізацыі мастацтва.
Прадстаўнікі [правіць]
У мастацтве [правіць]
У літаратуры [правіць]
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
| Напрамкі ў заходнім мастацтве | |
|---|---|
| Сярэднявечча | |
| Новы час | |
| Мадэрнізм |
|
| Сучаснае мастацтва |
Арте повера • Ар брют • Канцэптуалізм • Лэнд-арт • Мінімал арт • Маладыя брытанскія мастакі • Постмінімалізм • Неа-геа • Неапластыцызм • Неаэкспрэсіянізм • Оп-арт • Поп-арт • Сац-арт • Трансавангард • Стакізм |
