Рэ (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэ
фр. Île de Ré
Характарыстыкі
Плошча85,32 км²
Найвышэйшы пункт20 м
Насельніцтва17 640 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва206,75 чал./км²
Размяшчэнне
46°12′00″ пн. ш. 1°25′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
РэгіёнПуату — Шаранта
РаёнПрыморская Шаранта
Рэ (востраў) (Францыя)
Рэ
Рэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэ (Іль-дэ-Рэ, фр.: Île de Ré) — востраў у Атлантычным акіяне. Знаходзіцца ля заходняга ўзбярэжжа Францыі, у паўночнай частцы праліва Антыёш, у непасрэднай блізкасці ад горада Ла-Рашэль.

У 2006 годзе на востраве пражывала 17 640 чалавек. Найбуйнейшы населены пункт — Сент-Мары-дэ-Рэ. Востраў мае памеры 30 км у даўжыню і 5 км у шырыню. Плошча прыкладна 85 км². Папулярнае месца ў Францыі для турыстычных паездак на працягу летніх месяцаў. Востраў злучаны з мацерыком мостам Іль-дэ-Рэ даўжынёй 2926,5 м. Мост быў уведзены ў эксплуатацыю 19 мая 1988 года.