Сальваторэ Тальёні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сальваторэ Тальёні
італ.: Salvatore Taglioni
Дата нараджэння 1789[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1868[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Adélaïde Taglioni Peraud[d][4]
Дзеці Ferdinando Taglioni[d]
Прафесія харэограф, артыст балета
Тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сальваторэ Тальёні (італ.: Salvatore Taglioni; 1789[5] ці 1790[6] — 1868) — італьянскі артыст балета, харэограф і балетмайстар. Брат Філіпа Тальёні, бацька Луізы Тальёні, якая выступала ў Парыжскай Оперы[6].

Нарадзіўся ў Італіі, у горадзе Палерма. Вучыўся ў Парыжы ў Ж.-Ф. Кулона. Танцаваў у тэатрах Ліёна і Бардо. У 1812 годзе разам з французскім балетмайстрам Луі Анры заснаваў у Неапалі балетную школу. Быў першым танцоўшчыкам і балетмайстрам у неапальскім тэатры «Сан-Карла», дзе ў 1830-я гады паставіў уласную версію балета «Сільфіда». Рабіў пастаноўкі ў тэатрах Мілана і Турына.

Памёр Сальваторэ Тальёні ў 1868 годзе ў Неапалі[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Swartz A. Salvatore Taglioni // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Salvatore Taglioni // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 12 красавіка 2023.
  5. Romanticism: The Taglioni Family // 500 Years of Italian Dance, im Archiv der New York Public Library (NYPL) (англ.)
  6. а б в Балет 1981.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паппе В. М. Тальо́ни (Taglioni) Сальваторе // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 502. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 39—40. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]