Самуэль Рагоза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэль Рагоза
лац.: Samuel Rahoza
Дата нараджэння 7 лютага 1788(1788-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1839(1839-10-05) (51 год)
Месца смерці
Род дзейнасці педагог
Месца працы
Альма-матар

Самуэль Рагоза (лац.: Samuel Rahoza; 7 лютага 1788, Бабінавічы — 5 кастрычніка 1839, Новы Сонч, Польшча[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уступіў у Таварыства Ісуса 16 жніўня 1803 г. і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце. У 1805—1806 гг. вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме, а ў 1806—1809 гг. — філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. У 1813 г быў высвечаны на ксяндза[3], а ў 1814 г. скончыў чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі і працаваў у сваёй альма-матэр як прафесар этыкі, палітэканоміі, статыстыкі і заалогіі (1814—1816, 1817—1819) і прафесар фізікі і матэматыкі (1816—1817). Згодна з патрабаваннямі навучальнай праграмы да курсаў «Этыка або маральная філасофія» і «Палітычная эканомія і статыстыка» даваў асновы юрыдычных ведаў[4][5]. У 1819—1820 гг. — прэфект школ у Віцебску[2].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву. З канца лістапада 1820 і да 1825 г. працаваў на розных пасадах, галоўным чынам — прафесара дагматычнай тэалогіі, у Цярнопальскім езуіцкім калегіуме. 15 жніўня 1821 г. даў манаскія абяцанні. Потым выкладаў дагматычную тэалогію ў калегіумах у Старой Весі (1825—1828) і Тынцы (1828—1831)[6].

Калі моцны пажар у Тынецкім калегіуме (2 мая 1831 г.) зрабіў немагчымым далейшае выкарыстанне пацярпелых будынкаў, было вырашана перанесці гэтую навучальную ўстанову ў іншае месца. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння такой патрэбы улады перадалі езуітам былы кляштар Ордэна прэманстратаў у Новым Сончы[7]. Туды, каб ўзначаліць працы па падрыхтоўкі новай адукацыйнай пляцоўкі, і быў накіраваны С. Рагоза. Пасля адкрыцця калегіума ў Новым Сончы працаваў у ім прафесарам дагматычнай тэалогіі (1832—1837), а з 19 лістапада 1837 г. і да сваёй смерці 5 кастрычніка 1839 г. — рэктарам[2][8].

Зноскі

  1. Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 117.
  2. а б в Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Богоненко В.А. Преподавание юридических дисциплин в Полоцке в начале XIX века / В.А. Богоненко // Современные тенденции развития юридической науки, правового образования и воспитания: сб. материалов междунар. науч.-практ. конф., Полоцк, 18-19 мая 2012 г. / редкол. : А.Н.Пугачев (отв. ред.) [и др.]. – Новополоцк : ПГУ, 2012. – С. 299-307.
  5. Шчэрбік, Дз. В. Выкладанне юрыдычных навукау у езуіцкіх навучальных установах на Полацкай зямлі / Дз. В.Шчэрбік // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия D, Экономические и юридические науки: научно-теоретический журнал.- Новополоцк : ПГУ, 2012. — № 5. — С. 107—112.
  6. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  7. http://www.nowysacz.jezuici.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=19&Itemid=27
  8. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 695.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.