Сант’яга Касарэс Кірога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сант’яга Касарэс Кірога
ісп.: Santiago Casares Quiroga
міністр ваенна-марскога флоту Іспаніі[d]
14 красавіка 1931 — 14 кастрычніка 1931
Папярэднік José Rivera Álvarez de Canero[d]
Пераемнік Хасэ Хіраль
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
13 ліпеня 1931 — 9 кастрычніка 1933
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
26 снежня 1933 — 7 студзеня 1936
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
3 сакавіка 1936 — 2 лютага 1939
ваенны міністр Іспаніі[d]
14 красавіка 1931 — 14 кастрычніка 1931
Папярэднік Мануэль Асанья
Пераемнік Хасэ Хіраль
міністр унутраных спраў Іспаніі[d]
14 кастрычніка 1931 — 12 верасня 1933
Папярэднік Miguel Maura[d]
Пераемнік Дыега Марцінес Барыа
міністр юстыцыі Іспаніі[d]
14 ліпеня 1933 — 12 верасня 1933
міністр грамадскіх прац Іспаніі[d]
1936 — 1936
Папярэднік Cirilo del Río Rodríguez[d]
Пераемнік Antonio Velao Oñate[d]
64-ы старшыня ўрада Іспаніі
10 мая 1936 — 19 ліпеня 1936
Папярэднік Мануэль Асанья
Пераемнік Хасэ Хіраль

Нараджэнне 8 мая 1884(1884-05-08)[1][2][…]
Смерць 17 лютага 1950(1950-02-17)[1][2][…] (65 гадоў)
Бацька Santiago Casares Paz[d]
Дзеці María Casares[d]
Партыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сант’яга Касарэс Кірога (ісп.: Santiago Casares Quiroga; 8 мая 1884, Ла-Карунья, Іспанія — 17 лютага 1950, Парыж, Францыя) — іспанскі палітычны дзеяч, у 19311932 гады — міністр унутраных спраў, у 1936 годзе — старшыня ўрада прэзідэнта Мануэля Асанья.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сант’яга Касарэс Кірога нарадзіўся ў буржуазнай сям’і. Да пяці гадоў пакутаваў на сухоты. У юнацтве вывучаў права ў Мадрыдзе. Выбраў тэмай для дысертацыі біяграфію галісійскага анархіста Рамона дэ ла Сагра-і-Перыса.

Касарэс Кірога заснаваў Рэспубліканскую галісійскую аўтаномную арганізацыю (ісп.: Organización Republicana Galega Autónoma, ORGA). На працягу ўсёй сваёй кар’еры галоўнай мэтай палітыка была аўтаномія Галісіі — яго роднай правінцыі. У 1930 годзе Касарэс Кірога прымае ўдзел у падпісанні Сан-Себасцьянскага пакта. ORGA увайшла ў Галісійскую Рэспубліканскую Федэрацыю (аб’яднала федэралістаў, радыкалаў і радыкал-сацыялістаў).

У снежні 1930 года Нацыянальны рэвалюцыйны камітэт (CRN) накіраваў Касарэса Кірогу ў горад Хаку (Jaca), каб адмяніць намечанае капітанам Фермінам Галанам Радрыгесам паўстанне хакскага гарнізона. Касарэс Кірога не паспеў своечасова спыніць Галана. Паўстанне было задушана, але Касарэс трапіў у турму.

У наступным 1931 годзе была зрынута манархія Альфонса XIII, усталявана Другая Іспанская Рэспубліка і сфармаваны Часовы ўрад. Касарэс Кірога ўвайшоў у яго ў якасці марскога міністра.

Ва ўрадзе Мануэля Асаньі (19311933) Касарэс Кірога быў міністрам унутраных спраў.

У 1936 годзе Асанья становіцца прэзідэнтам, а Кірога ўзначальвае ўрад. Няздольны справіцца з франкісцкім путчам, ён пакінуў свой пост амаль адразу пасля пачатку грамадзянскай вайны і з тых часоў ужо больш не займаў ніякіх дзяржаўных пасадаў.

Пасля ўваходу франкістаў у Барселону 26 студзеня 1939 года Касарэс Кірога эміграваў у Францыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі