Сацінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Сацінка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1720
Тэлефонны код
47556
Паштовыя індэксы
393430
Код АКАТП
Сацінка на карце Расіі ±
Сацінка (Расія)
Сацінка
Сацінка (Тамбоўская вобласць)
Сацінка

Са́цінка (руск.: Са́тинка) — пасёлак у Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Сампурскага раёна і Сацінскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сацінка знаходзіцца на поўдні цэнтральнай часткі рэгіёна, у лесастэпавай зоне, у межах Окска-Данской раўніны, на рацэ Сухі Кензар, за 47 км на паўднёвы ўсход ад Тамбова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра Сацінку адносіцца да 1720 года. Першая назва — Дзявочая вёска. Прылеглымі да сяла землямі валодалі сем’і аднадворцаў братоў Міхайлавых: Сяргея і Аляксея. Аляксей меў 68 наложніц. У 1866 годзе праз вёску прайшла чыгунка.

Вадаправод праведзены ў 1924 годзе.

Увосень 1979 года райцэнтр з Сампура быў пераведзены ў Сацінку.