Бахаі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Умоўны сімвал веры бахаі

Бахаі (ад араб. "بهاء" — "слава, ззянне"; слова нескланяльнае), бахаізм, вера бахаірэлігія, якая зарадзілася ў XIX ст. ў Персіі ў выніку містычнага вопыту, вядомага як Адкрыццё Баба і Бахаулы. Тым самым рэлігія прадстаўляе сабой арганічнае адзінства двух рэлігійных феноменаў: бабі (1844, заснавальнік – сэід Алі Мухамад Шыразі (1819 – 1850), вядомы як Баб (араб. "باب" — "брама")) і неабабі, або ўласна бахаі (1863, заснавальнік — мірза Хусэйн-Алі-і-Нуры (1817 – 1892), вядомы як Бахаула (араб. "بهاء الله" — "слава Божая")). Цэнтральнай ідэяй веры бахаі з’яўляецца адзінства Бога, чалавецтва і рэлігій.

Змест

[правіць] Статыстыка

Вера бахаі шырока распаўсюджана ў свеце геаграфічна (182 краіны), у больш чым 11 тыс. суполак бахаі налічваецца прыкладна 6 – 7 млн. чал. (розныя крыніцы фіксуюць колькасць бахаі ў дыяпазоне ад 5 да 8 млн. чал.). Найбуйнешыя суполкі бахаі знаходзяцца ў Індыі (1,7 млн. чал.), ЗША (753 тыс. чал.), Іране (463 тыс. чал, найбуйнейшая рэлігійная меншасць). У 20 краінах свету існуюць суполкі бахаі колькасцю больш за 60 тыс. чал. Таксама ў 20 краінах свету колькасць бахаі пераважае 1,5% ад агульнай колькасці насельніцтва (Науру – 9,22%, Тонга – 6,09%, Тувалу – 5,86%).

[правіць] Гісторыя

[правіць] Кантэкст

Вера бахаі ўзнікла ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу мусульманскай Персіі, які суправаджаўся шырокім распаўсюджаннем маргінальных рэлігійных групаў, перш за ўсё, месіянскага характару. Звычайна такія рухі ў цэнтр сваёй ідэалогіі ставілі ідэю выратавальніка Махдзі, чаканне якога заўсёды было моцным у перыяды бядотаў. У першай палове XIX ст. адной з такіх групаў былі шэйхіты. Гэты рух быў створаны шэйхам Ахмадам Ахсаі (1744 – 1827). Галоўнай асаблівасцю шэйхізма было чаканне з’яўлення паміж людзьмі і Махдзі пасярэдніка, якога яны называлі Баб.

Тэрмін “Баб” як сымвал містычных варотаў у ісламе не быў новым, аднак меў іншыя сэнсы. Так, у суфізме “Баб” – гэта дзверы містычнага пазнання, праз якія можна ажыццявіць уз’яднанне душы з Богам. У ісмаілітаў – адна з высшых ступеняў тайнай арганізацыйнай іерархіі, духоўны лідар, пасвечаны ў бацін (сакравенныя эзатэрычныя веды). 2 студзеня 1844 г. памёр лідар шэйхітаў Казім Рэшці, у выніку чаго рух раскалоўся. Большасць шэйхітаў стала бабі, гэта значыць паследавала за наведваўшым іх школу Алі Мухамадам Шыразі, вядомым як Баб.

[правіць] Вера бабі

Пахавальня Баба ў Хайфе, Ізраіль

Заснавальнікам новага руху стаў сэід Алі Мухамад. Ён нарадзіўся ў Шыразе 20 кастрычніка 1819 г. Яго бацька гандляр Мухамад-і-Рыда памёр каля 1826 г., таму хлопчыка выхоўваў дзядзька хаджы мірза Сэід Алі. Алі Мухамад атрымаў звычайную для яго саслоў’я адукацыю. У 17 год Алі Мухамад перабраўся ў партовы горад Бушыр, да дзядзькі па бацькоўскай лініі, дзе займаўся гандлем і праявіў глыбокае набажэнства. У 1840 г. ён адправіўся ў паломніцтва па святым мясцінам шыітаў у Ірак, дзе і сустрэўся з шэйхітамі. 23 мая 1844 г. Алі Мухамад аб’явіў себя Махдзі (гэты факт вядомы як Дэкларація Баба). Першых 18 сваіх паслядоўнікаў Баб назваў “Літары Жывога”. Адправіўшы іх прапаведваць аб прыходзе Махдзі, сам Алі Мухамад адправіўся ў паломніцтва ў Меку і Медыну. Там яго Дэкларацыя не выклікала значнага інтарэсу. У ліпені 1845 г. Баб вярнуўся ў Шыраз і адразу быў арыштаваны, паколькі яго вучні дадалі яго імя ў малітвы, што выклікала беспарадкі. Акрамя таго, радкі з “Кайум-уль-Усма”, якія вучні Баба мула Садык-і Харасані і Кудус публічна чыталі, былі ўспрынятыя як адмова ад улады шаха. За гэта Садык і Кудус былі падверджаныя пакаранню як ерытыкі. Пасля дапросу Баб быў адпушчаны пад паручніцтва дзядзькі і абязальніцтва публічнай адмовы ад статусу Баба. Адмова адбылася ў мячэці Масджыд-і Вакіл, аднак Алі Мухамад пабудаваў сваё выступленне так, што яно дапускала магчымасць ізноў прапаведваць пра сябе як Месііі.

Да 1846 г. колькасць паслядоўнікаў Баба значна павялічваецца і ўключае ў сябе даволі вядомых багасловаў, у выніку чаго яго зноў арыштоўваюць, аднак выбухнуўшая ў дзень арышту эпідэмія чумы ў Шыразе дазволіла Алі Мухамаду пазбегнуць зняволення і перебрацца ў Ісфахан, губернатар якога Манучыр Хан сымпатызаваў маладому рэлігійнаму лідару. Пасля смерці Манучыр Хана Баб быў арыштаваны ў Табрызе і заключаны ў крэпасцях правінцыі Азербайджан Маку (ліпень 1847 – красавік 1848) і Чыхрык (красавік 1848 – ліпень 1850). У Маку Баб напісаў свой цэнтральны тэкст “Байан” (“Выклад”), у якім былі выкладзены асновы яго вучэння, кардынальна парываўшыя з ісламам. Пасля расправы над суполкай бабі ў форце Табарсі ў Зенджане, Нейрызе, Мазендаране адбываюцца ўзброенныя канфлікты паміж бабі і мусульманамі, якія ўвайшлі ў гісторыю як жорстка падаўленыя “бабідскія паўстанні 1848 – 1852 гг.”. Пасля пачатку Зенджанскага паўстання (13 мая 1850 г.) Баб быў пераведзены ў Табрыз (19 мая). 27 мая ўспыхвае Нейрызскі бунт, і вазір мірза Тагі Хан прымае рашэнне аб казні Баба, якая адбылася 9 ліпеня 1850 г. на плошчы ў Табрызе.

У адрозненні ад рознастайных месіянскіх рухаў шііцкага ісламу, бабі ўспрымалі сваё веравучэнне як новую рэлігію. Галоўны тэкст Баба “Байан” змяшчае ў сабе запаветы, абмеркаванне раду рэлігійных канцэптаў і абвяшчэнне будучага прарока (“Таго, каго праявіць Бог”). Многія бабі прымалі ўдзел у антыфеадальных паўстаннях 1848 – 1852 гг. У Персіі, якія скончыліся паразай паўстаўшых, рэпрэсіямі і ссылкамі (пераважна ў Атаманскую імперыю, асабліва на в. Кіпр).

Вучэнне Баба складана назваць усеахватнай рэлігійнай сістэмай. Яго тэксты прадстаўляюць сабой пераважна каментары да Карану, малітвы і пропаведзі. Сам Баб разглядаў “Байан” як няскончаны тэкст, які будзе завершаны будучым пасланцам Бога. Касмалагічныя, этічныя, культавые прадстаўленні Баба неабходна рэканструяваць, зыходзячы з асобных яго ўчынкаў ці ўрыўкаў прац. У значнай ступені вучэнне бабі прадставўляе сабой чыстую эсхаталогію, пропаведзь аб будучым прароке, аб “Тым, каго явіць Бог” у кантэксце развіцця вучэнняя аб Боскім Адзінстве. У таэлогіі Баб рабіў акцэнт на Адзінстве Бога, які савечны свету і пазнаць якога мажліва толькі праз яго пасланнікаў.

У касмалогіі галоўным аспектам веры бабі стала выдзяленне Бабам у развіцці сусвету паслядоўна змянаючых адна адну эпох (“даура”), кожная з якіх прадстаўляе сабой больш высокую ступень развіцця, чым папярэдняя. Кожнай эпохе адпавядаюць свае законы (даюцца людзям пасланнікамі Бога), якія страчваюць моц з прыходам новай эры. Свой час Баб лічыў “міжцарстваваннем”, гэта значыць часам, калі законы іслама ўжо не дзейнічаюць, а новыя яшчэ ў поўнай меры не ўведзеныя, паколькі гэта будзе ажыццяўлено “Тым, каго явіць Бог”.

У сацыяльна-этычным аспекте свайго вучэння Баб дастаткова далёка адыйшоў ад традыцыйнай мусульманскай маральнасці. Галоўную ўвагу ён удзялаў прынцыпу адзінства, заклікаў да братэрскай любві і пачцівасці, устрыманнасці, абвясціў роўнасць мужчын і жанчын, законапаслушэнства і ненасілле, заахвочваў прадпрымальніцкую дзейнасць і г.д.

У культавым аспекце Баб выступаў за спрашчэнне абрадавасці, даў сваім паслядоўнікам новы каляндар – Бадзі, які складаецца з 19 месяцаў. Бабі таксама змянілі напрамак паварота твару падчас малітвы з Мекі на дом Баба ў Шыразе.

[правіць] Вера бахаі

[правіць] Перыяд Бахаулы

Пасля казні Баба ў 1850-60-х гг. XIX ст. у сувязі з рознай інтэрпрытацыяй тэкстаў Баба адбываецца раскол руху бабі' на бахаі (паслядоўнікі Бахаулы) і азалі (прыхільнікі Субх-і-Азаля). Большасць бабі паследавала за Бахаулой, і фактычна рух бабі арганічна трансфармаваўся ў рух бахаі. Частка бабі не прызнала ні азалі, ні бахаі. Сёння яны вядомыя як “людзі Байана”. Бабі і азалі на пачатак ХХ ст. вельмі малаколькасныя і не маюць развітых арганізацыйных структур. Бахаулла нарадзіўся ў Тэгеране ў 1817 г. у сям’і аднаго з вазіраў шаха (мінстра фінансаў). У 1844 г. далучыўся да руху бабі і стаў адным з яго яскравых лідараў, быў заключаны ў тэгеранскай турме Сіях-Чаль (“Чорная Яма”, дзе, згодна з веравучэннем бахаі, у 1853 г. у яго было Адркрыццё), затым знаходзіўся ў ссылцы ў Багдадзе, пасля чаго два гады правёў у адшэльніцтве ў пустыні Сулейманія. У 1863 г., перад адправўленнем з Багдада ў ссылку ў Канстанцінопаль, Бахаула аб’явіў сябе тым, аб прышэсці каго гаварыў Баб. Пасля Канстанцінопаля Бахаула быў адапраўлены ў Адрыянопаль (сучасны Эдзірне), а затым, у 1868 г., у крэпасць Ака (Палестына). Пасля змягчэння турэмнага рэжыму перабраўся ў мястэчка Бахджы, дзе памёр ад ліхарадкі і пахаваны ў 1892 г.

[правіць] Перыяд Абдул-Баха

Пасля смерці Бахаулы, згодня яго завяшчанню, рух бахаі ўзначаліў яго сын Абас Эфендзі, вядомы як Абдул-Баха (1844 ці 1843 – 1921). Невялікая група бахаі на чале з мірзой Мухамадам Алі Нікізінам не прызнала Абдул-Баха ў якасці лідара і вылучылася ў рух так званых унітарыянскіх бахаі. У 1908 г. у сувязі з младатурэцкай рэвалюцыяй Абдул-Баха быў амніставаны, у 1911 – 1913 гг. зрабіў шэраг паездак у Егіпет, Заходнюю Еўропу і ЗША. У 1920 г. атрымаў званнне рыцара Брытанскай імперыі. У 1921 г. на 67 годзе жыцця памёр у сне.

[правіць] Перыяд Шогі Эфендзі

Пасля смерці Абдул-Баха, згодна яго завяшчанню, рух бахаі ўзначаліў яго ўнук Шогі Эфендзі Рабані (1897 – 1957), які ўвайшоў у гісторыю веры бахаі як Храніцель Веры. Частка бахаі не прызнала яго ў якасці лідара, стварыўшы яшчэ некалькі альтернатыўных групаў, такіх як вольныя бахаі, рэфармісцкія бахаі, Грамадства новай гісторыі мірзы Ахмеда Сахраба, рух Сутнасці веры бахаі Джона Кэры. У перыяд Шогі Эфендзі адбываецца пераклад пісанняў Бахаулы і Абдул-Баха на англійскую мову і актыўнае распаўсюджанне веры бахаі па ўсім свеце.

[правіць] Перыяд Сусветнага Дому Справядлівасці

Пасля смерці Шогі Эфендзі ў 1957 г. ад азіяцкага грыпу да выбрання ў 1963 г. калектыўнага органа кіравання Сусветнага Дома Справядлівасці рух бахаі фактычна ўзначальвалі так званыя Рукі Справы Божай. Шогі Эфендзі не назначыў спадчынніка, аднак частка бахаі абрала Чарльза Мэсана Рымі другім Храніцелем, якая затым раскалолася яшчэ на некалькі групаў (артадаксальныя бахаі, рух сэрца веры бахаі і інш.). Як Сусветны Дом Справядлівасці, так і Чарльза Рымі, не прызнала група бахаі, вядомая як рух пяці старэйшын.

З 1963 г. рухам бахаі кіруе Сусветны Дом Справядлівасці, які знаходзіцца ў Хайфе (Ізраіль). Апошні раз склад Сусветнага Дома Справядлівасці быў пераабраны ў 2008 г.

[правіць] Веравучэнне

У якасці “Сімвала веры” можна разглядаць тэкст дэкларацыйнай карткі, якую падпісваюць жадаючыя ўступіць у суполку бахаі (запаўненне карткі не з’яўляецца абавязковым і практыкуецца не ва ўсіх краінах). У прыватнасці, у ёй абвяшчаецца вера ў Бахаулу як Явіцеля Бога, Баба як Прадцечу Бахауллы і Абдул-Баха як Цэнтр Завета Бахаулы, а таксама абавязкі прытрымлівацца свяшчэнных прынцыпаў Бахаулы.

Цэнтральнай ідэяй веры бахаі, якая знаходзіць выяўленне ў канцэпцыі Вечнага Запавету (вечных зносін Бога з чалавецтвам праз Адкрыццё яго пасланнікаў), з’яўляецца адзінства (Бога, чалавецтва і рэлігій). Бог, згодна з верай бахаі, адзін (монатэізм) і трансцэндэнтны (сутнасць яго ў поўнай меры не пазнавальная, ведаць аб ім можна толькі праз яго Явіцеляў). Явіцелямі бахаі лічаць Майсея, Аўраама, Крышну, Зараастра, Ісуса Хрыста, Буду, Мухамада, Баба, Бахаулу, таксама яшчэ мноства вядомых і невядомых прарокаў.

Канцэпцыя Вечнага Запавету з’яўляецца не столькі сінкрэтычнай (змяшэннем), сколькі ў некаторай ступені эклектычнай (злучэннем асобных элементаў). Пад адзінствам рэлігій маецца на ўвазе не ідэя аб’яднання рэлігійных арганізацый у адну (бахаі нейтральна адносяцца да экуменізму), але іх агульная крыніца (Бог) і сутнаснае адзінства фундаментальных прынцыпаў (пры гэтым сцвярджаецца эвалюцыя культавых і сацыяльна-этычных аспектаў рэлігіі, якія Бог дае праз сваіх пасланнікаў для кожнай эпохі). У сілу прынцыпа адзінства чалавецтва бахаі можна лічыць глабалістамі ў пазітіыўным разуменні гэтага слова.

У лік асноўных прынцыпаў веравучэння ўваходзіць таксама самастойны пошук ісціны кожным веруючым, роўнасць мужчын і жанчын, адмова ад усіх відаў забабонаў (рэлігійных, расавых, класавых, палітычных), неабходнасць усеагульнай дапаможнай мовы, знішчэння крайніх формаў беднасці і багацця, гармоніі навукі і рэлігіі, усеагульнай адукацыі.

Этыка бахаі носіць пераважна сацыяльны характар (ключавой ідэяй з’яўляецца пабудова “новага сусветнага парадку” на прынцыпах духоўнасці) і прад’яўляе да веруючх высокія маральныя патрабаванні. Сакральныя тэксты бахаі рэгламентуюць мноства аспектаў чалавечага жыцця ад асабістай гігіены да палітічнай дзейнасці. Напрыклад, існуюць забароны на ўжыванне алкаголю, наркотыкаў, удзел у дзейнасці палітычных партый, пазашлюбныя сексуальныя сувязі, прадпісваецца законапаслухмянасць, адмова ад насілля.

[правіць] Культ

У веры бахаі адсутнічае свяшчэнства, абрадавы бок зведзены да мінімуму. Аснову практыкі складаюць кожнадзённае чытанне пісанняў і малітва, удзел у правядзенні рэлігійных святаў і святых дзён. Прыняцце веры бахаі (не маладзей за 15 год), абрады ўступлення ў шлюб, пахавання максімальна простыя. Культавае дойліцва прадстаўлена Сусветным цэнтрам у Хайфе (Пахавальня Баба, адміністратыўныя будынкі і сады бахаі, якія ў 2008 г. былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадычны ЮНЭСКА), храмамі на ўсіх кантынентах (першы храм бахаі быў пабудаваны ў Ашхабадзе ў часы Расійскай імперыі, аднак быў пашкоджаны землятрусам і знесены савецкімі ўладамі ў 1962 г.; зараз дзейнічаюць храмы бахаі ў Індыі, Германіі, ЗША, Аўстраліі, Угандзе, Зах. Самоа; будуецца храм у Чылі), а таксама мноствам цэнтраў бахаі амаль ва ўсіх краінах.

[правіць] Адміністратыўная сістэма

Адміністратыўная сістэма руха бахаі прадстаўлена Сусветным Домам Справядлівасці ў Ізраілі (вышэйшы орган), Нацыянальнымі (колькасць – 182) і Мясцовымі (колькасць – больш за 11 тыс.) Духоўнымі Сходамі, а таксама прызначаемай галіной адміністрацыі (Саветнікі і інш.). На нацыянальным і месным узроўнях кіраванне дзейнасцью ажыцяўляецца калегіяльна дзевяццю асобамі, абранымі ўсімі членамі суполкі старэйшымі за 21 год прамым галасаваннем без прадвыбарчай кампаніі.

У Беларусі рух бахаі прадстаўлены дзейнасцю Рэлігійнага аб'яднання бахаі ў Рэспубліцы Беларусь.

[правіць] Тэксты

Цэнтральныя свяшчэнныя тэксты веры бахаі – “Байан” Баба, “Кітаб-і-Агдас” (“Найсвятая Кніга”), “Кітаб-і-Іган” (“Кніга Несумненнасці”) Бахаулы. Мноства першакрыніц бахаі (усяго больш за 100 свяшчэнных або аўтарытэтных тэкстаў) захоўваецца ў архіве Сусветнага цэнтра ў Хайфе.

[правіць] Сімволіка

Афіцыйным сімвалам веры бахаі, згодна Шогі Эфендзі, з’яўляецца пяціканечная зорка. Аднак больш пашыраным сімвалам з’яўляецца дзевяціканечная зорка. Іншымі знакамітымі сімваламі бахаі з’яўляюцца “Найсвятое Імя” (“Ала-у-абха” – араб. “Бог Самы Слаўны” – баявы кліч бабідаў у часы паўстанняў, зараз прывітальныя словы бахаі), а таксама так званы “персцнявы сімвал”, які складаецца з трох гарызантальных рысак (сімвалізуюць зверху ўніз Бога, Явіцеляў і чалавецтва), адной верцікальнай (сімвалізуе сувязь Бога з людзьмі праз Явіцеляў), а таксама дзвюх пяціканечных зорак, сімвалізуючых Баба і Бахаулу.

[правіць] Бахаі ў краінах постсавецкай прасторы

Першыя бахаі на тэрыторыі Расійскай імперыі з’явіліся ўжо ў пачатку 1860-х гг. На момант падзей 1917 г. ў імперыі, па некаторых меркаваннях, пражывала каля мільёна бахаі (колькасць яўна завышана), якія пабудавалі ў Ашхабадзе першы ў свеце храм бахаі. Суполкі бахаі існавалі прыкладна ў 14 гарадах, уключаючы Маскву, аднак былі практычна цалкам знішчаныя ў 1930-я гады. Напрыканцы 1980-х – пачатку 1990-х адбываецца адраджэнне арганізацыйных структур бахаі, якія сёння афіцыйна існуюць ва ўсіх краінах СНД (агульная колькасць складае каля 10 тыс. чал.).

[правіць] Цікавыя факты пра бахаі

[правіць] Улада

Каралева Румыніі Марыя Эдынбургская (1875 – 1938) і кароль Заходняга Самоа Сусуга Маліетоа Танумафілі II (1913 – 2007) былі бахаі.

[правіць] Літаратура і мовы

Леў Мікалаевіч Талстой цікавіўся верай бахаі і нават разглядаў магчымасць напісання аб ёй кнігі. П’еса “Баб” ураджэнкі Гродна Ізабелы Грынеўскай была пастаўлена ў 1904 г. ў Пецярбургу ў тэатры Літаратурна-мастацкага грамадства.

Першым перакладальнікам працы Бахаулы “Сакравенныя словы” на эсперанта быў украінскі пісьменнік Васіль Якаўлевіч Ярашэнка (1890 – 1952), у гонар якога названая адна з вуліц Львова. Дачка стваральніка эсперанта эсперантыстка Лідзія Заменгоф таксама была бахаі.

Сярод твораў Чынгіза Айтматава ёсць кніга “Сустрэча з адным бахаі”.

[правіць] Спорт

Нільсан Эвора (партугальскі скакун у даўжыню, алімпійскі прызёр Пекіна) і Кэці Фрыман (аўстралійская абарыгенка, уладальніца 2 алімпійскіх медалёў у беге, адчыняла Алімпіяду ў Сіднэі) спавядаюць веру бахаі.

[правіць] Міжнародныя арганізацыі

Рух бахаі мае статус недзяржаўнай арганізацыі пры ААН з правам кансультатыўнага голасу, акрэдытаваны пры Эканамічнай і Сацыяльнай Радзе ААН і пры Дзіцячым фондзе ААН (UNICEF).

[правіць] Помнікі

Помнік “Вызваленнай азербайджанцы, што зрывае з главы чадру” ў г. Баку бахаі асацыіруюць з Тахірой – азербайджанскай бабі, адной з першых, хто сарваў з сябе чадру ў знак усталявання прынцыпа роўнасці жанчын з мужчынамі.

[правіць] Адукацыя

Заснаваная на прынцыпах веры бахаі школа Сіці Мантэсоры ў Ланаў (Індыя) стала лаўрэатам прэміі ЮНЭСКА 2002 г. за адукацыю для міру.

[правіць] Навука

Заснавальнік школы пазітыўнай псіхатэрапіі Н. Пезешкян (Германія) спавядаў веру бахаі. Згодна з веравучэннем бахаізму, жыццё існуе не толькі на планеце Зямля, что, аднак, навукай на сённяшні дзень не падцверджана.

[правіць] Філасофія

Заснавальнік філасофіі мінімалізма логік У. Хэтчар спавядаў веру бахаі.

[правіць] Права

Напэўна, першае судовае прызнанне незалежнага ад іслама характара рэлігіі бахаі адбылося ў 1889 г. у Ашхабадзе судовай камісіяй з Пецярбургу.

[правіць] У Сеціве

[правіць] Літаратура

  • Berger P. L. From Sect to Church: A Sociological Interpretation of the Baha'i Movement. NY, New School for Social Research, 1954. – 192 p.
  • Handbuch Baha’i. Geschichte – Theologie – Gesellschaftsbezug. Stuttgart: Kohlhammer, 2009.
  • McLean J. Prolegomena to a Baha’i Theology // Journal of Bahá’í Studies, 5:1 (1992) // http://bahai-library.com/file.php?file=mclean_prolegomena_bahai_theology
  • Momen M. The Baha'i Faith: A Beginner's Guide. Oneworld, 2008.
  • Абдул-Баха. Бишарат. Одиннадцатая благая весть.
  • Абдул-Баха. Ответы на некоторые вопросы. – СПб.: Единение, 1995. – 240 с.
  • Абдул-Баха. Парижские беседы. Выступления Абдул-Баха в Париже в 1911 году. СПб.: Единение, 1999. – 160 с.
  • Азам Набиль-и. Вестники Рассвета. Повествование о ранних днях Откровения Бахаи. М.: Единение, 2005. – 284 с.
  • Аккерман Н., Хассел Г. Вера бахаи в России: исторический очерк // http://bahai-library.org/russian/hist/bahai_russia.html
  • Баб. Избранное. – СПб.: Единение, 1994. – 80 с.
  • Багхай А. Мардад. Роль религии при переходе к рыночной экономике / Новые духовные ценности: Учение Бахаи. М.: Прогресс – Культура, 1992. С. 234 – 262.
  • Бахаулла. Китаб-и-Агдас. Наисвятая Книга. – СПб.: Единение, 1992. – 320 с.
  • Бахаулла. Китаб-и-Иган. Книга Несомненности. – СПб.: Единение, 2000. – 214 с
  • Бахаулла. Семь Долин и Четыре Долины // http://lib.ru/BAHAUL/sevenval.txt
  • Бахаулла. Скрижали, явленные после Китаб-и-Агдас. – СПб.: Единение, 2004. – 240 с.
  • Бахаулла. Скрижаль святого морехода // http://www.bahai.ru/library/Bahaullah/Holy_Mariner.html
  • Брак и семейная жизнь Бахаи. Выдержки из Писаний Веры Бахаи. СПб., 1995. – 96 с.
  • Бук К. 33 бахаистских принципа единства // http://skarabey87.livejournal.com/71319.html
  • Воспитание в духе бахаи. СПб.: Единение, 1994. – 48 с.
  • Всемирный Дом Справедливости. Обещание всеобщего мира // http://www.bahai.by/peace_ru.html
  • Гриневская И. А. Баб. Драматическая поэма из истории Персии. В 5 действиях и 6 картинах. Издание 2-е. Петроград, 1916 // http://imwerden.de/pdf/grinevskaya_bab.pdf
  • Донаш П., Мутцнер И. Рюдигер Вольвенд. Мудрость исследования длиною в жизнь / Пер. О. Винкельбах и Веры Шрейнер-Даниленко. – Мн.: Изд. П. Кожич, 2008. – 48 с.
  • Дудар Н., Филипович Л. Новые религиозные течения в Украине (укр.яз.) К.: Наукова думка, 2000. С.51-53.
  • Духовные Собрания. Выборы бахаи. Подборка выдержек из Писаний бахаи. М., 1992. – 48 с.
  • Иоаннесян Ю. А. Вера бахаи. – СПб.: Издательский Дом «Азбука-классика»; «Петербургское Востоковедение», 2009.
  • Иоаннесян Ю. А. Очерки веры Баби и Бахаи: Изучение в свете первичных источников. – СПб.: Петербургское Востоковедение, 2003.
  • Конспект Персидского Байана (или Изложение) Мирзы Али Мухаммада из Шираза, известного как Баб // http://zhurnal.lib.ru/s/suhanow_w_n/b0ru.shtml#a1
  • Мартыненко А. В. Бахаи и ахмадийат: новые религиозные сообщества в контексте модернизации ислама (сравнительно-исторический анализ). – Ульяновск: Ульяновский Дом печати, 2005.
  • Мартыненко А. В. К вопросу об истории формирования общины бахаи в Российской империи // http://skarabey87.livejournal.com/61896.html
  • Намдар У. Действительность человека и смысл жизни // Новые духовные ценности: Учение Бахаи. М.: «Прогресс-Культура», 1992. С. 76-113.
  • Перкинс М., Хейнсворт Ф. Вера бахаи. М., 1990.
  • Писания бахаи об искусстве // http://bahaimusic.narod.ru/
  • Повествование Набиля, в переложении Зины Сорабджи. Издательский Фонд Бахаи «Единение», СПб., 1994 г.
  • Послание Абдул-Баха профессору доктору Форелю (1921 г.). Baha’i-Verlag. 1980.
  • Резванов П.О. Завет // http://www.bahai.by/essay-savet.pdf
  • Релігійна панорма. №6, 2001.
  • Светочи Руководства // http://www.bahai.ru/library/Compilations/Lights_of_Guidance.html
  • Сирз У. Как тать ночью: дело о так и не наступившем пришествии. – СПб.: ИМПАКС, 1993. – 352 с.
  • Тахерзаде А. Завет Бахауллы. Пролог // http://www.bahai-library.com/russian/misc/covenant.html
  • Хэтчер У. Экономика и моральные ценности. СПб., 1997. – 32 с.
  • Шефер У. Вопрос апологетики в вере бахаи // http://litvinchuk.moy.su/load/perevody/u_shefer_vopros_apologetiki_v_vere_bakhai/2-1-0-3
  • Шефер У. Этика для глобального общества // http://litvinchuk.moy.su/load/perevody/u_shefer_ehtika_dlja_globalnogo_obshhestva/2-1-0-2
  • Экономика и моральные ценности. Интервью с У. Хэтчером / Общественные науки и современность. № 4, 1998. С. 41 – 48.
  • Эсслемонт Дж. Э. Бахаулла и Новая Эра. М.: Единение, 2008.
  • Эффенди Ш. Законоцарствие Бахауллы. – СПб.: Единение, 2004. – 88 с.
  • Эффенди Ш. Настал день обетованный. – СПб.: Единение, 1997. – 176 с.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах