Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бараўцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
54°31′22″ пн. ш. 26°47′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бараўцы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Першае згадванне 1789
Будаўніцтва XVIIIXIX стагоддзі
Стан дзейная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бараўцы Вілейскага раёна, прыпісны да прыходу Святога прарока ІльіНарачы). Месціцца на могілках. Лічыцца адным са старэйшых храмаў Вілейскага благачыння. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм пабудаваны ў 1789 г. з дрэва, меркавана, як уніяцкая царква[1]. Быў зачынены ў 1960-х гадах. Зноў храм адкрылі ў пачатку 1990-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Званіца

Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохсценную апсіду. Вальмавы дах над алтарнай часткай завершаны шатровай вежачкай. Да фасада далучаны прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Перад храмам пастаўлена двухслуповая званіца з падвешаным звонам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]