Свята-Пакроўская царква (Любкаўшчына)
Праваслаўны храм | |
Царква Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы | |
---|---|
53°20′52″ пн. ш. 26°46′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Любкаўшчына |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Маладзечанская |
Тып будынка | Царква |
Архітэктурны стыль | Народнае дойлідства |
Дата заснавання | XIX ст. |
Дата пабудовы | 1818 год |
Стан | дзейнічае |
Царква́ Пакро́ва Найсвяце́йшай Багаро́дзіцы — праваслаўны храм у вёсцы Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, помнік народнага дойлідства. Цэнтр прыходу Стаўбцоўскага благачыння Маладзечанскай епархіі[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова з'яўлялася могілкавай капліцай, узведзенай у 1818 годзе і прыпісанай да Дабравешчанскай царквы ў Кунасе[2]. Уваходзіла ў склад Слуцкай епархіі.
Напачатку 2000-х г. пачалася рэканструкцыя колішняй капліцы, якая заняпала за савецкім часам. Падчас яе драўляны аб'ём храма быў абкладзены сілікатнай цэглай, што прывяло да страты арыгінальнага выгляду пабудовы[3]. Рэстаўрацыя скончылася ў 2010 годзе, завяршэннем якой стала асвячэнне храма ў гонар Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, што адбылося 21 жніўня таго ж года. На асвячэнні прысутнічалі біскуп барысаўскі Веніямін, протаіерэй стаўбцоўскай акругі Аляксандр Марцінчык, плябан прыхода Васіль Каляда і запрошаныя святары[4].
За аднаўленне царквы Васіль Каляда атрымаў медаль Кірылы Тураўскага і грамату мітрапаліта Філарэта. Прыходу быў падораны абраз Філарэта Міласцівага[4].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Прыналежыць да пашыранага на тэрыторыі Беларусі тыповага праекту могілкавых капліцаў, прадстаўнікамі якога з'яўляюцца цэрквы ў Драчкава, Асіпаўшчыне і г.д. Помнік народнага дойлідства. Да квадратнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы далучана прамавугольная апсіда і невялікі прытвор. Шатровы дах завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, над вальмавым дахам апсіды і двухсхільным пакрыццём прытвора — макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Зноскі
- ↑ Приход храма Покрова пресвятой Богородицы д.Любковщина Архівавана 12 кастрычніка 2018.
- ↑ Лекі для душы Архівавана 7 верасня 2017.
- ↑ Свята-Пакроўская царква (Любкаўшчына) на сайце Radzima.org
- ↑ а б 21 августа 2010 года. По благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого Филарета епископ Борисовский Вениамин, викарий Минской епархии совершил освящение храма в честь Покрова Пресвятой Богородицы в с. Любковщина Столбцовского района Минской области
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Пакроўская царква (Любкаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Любкаўшчына) на сайце Radzima.org