Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
51°42′54,66″ пн. ш. 29°30′53,29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вербавічы
Канфесія БПЦ
Епархія Тураўская епархія
Архітэктурны стыль барока
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000540шыфр 313Г000540
Map

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Барэльефны абраз з дрэва, з разьбой і паліхроміяй з вёскі Вербавічы. XVII стагоддзе. НММ РБ

Пабудавана ў цэнтры вёскі ў XVIII стагоддзі з цэглы. Пасля Вялікай Айчынай вайны выкарыстоўвалася пад краязнаўчы музей.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзверы, замураваны) і апсіда вырашаны пяціграннымі аб'ёмамі. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад аднасхільным дахам. Вуглы атынкаваных сцен (таўшчыня 0,8 м) умацаваны пілястрамі. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляваным карнізам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]