Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гершоны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°03′01,95″ пн. ш. 23°42′10,77″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Брэсцкае 
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Архітэктар Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі, К. Гросман, І. В. Міхайлоўскі
Будаўніцтва 18661869 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000079шыфр 113Г000079
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у горадзе Брэсце. Знаходзіцца ў колішняй вёсцы Гершоны, на вуліцы Свята-Афанасьеўскай, 112.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў пачатку XX ст.

Царква пабудавана ў цэнтры вёскі Гершоны Брэсцкага раёна ў 18661869 гг. з цэглы.

У 1864 г. брэсцкі епіскап Ігнацій хадайнічаў аб будаўніцтве мураванага храма, абгрунтоўваючы хадайніцтва вялікай колькасцю прыхаджан (931 чал.), тым, што храм павінен знаходзіцца побач з шашой паштовага Валынскага тракту, непадалёку ад Валынскага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці. Обер-пракурор Св. Сінода вылучыў крэдыт на будаўніцтва ў 6 тыс. рублей на 20 гадоў з капітала духавенства Заходняга края. Падрадчыкамі будаўніцтва мураванага храма былі мяшчане Чарнігаўскай губерні Іван Сяргееў і Гардзей Назараў. Праект складзены брэсцкім гарадскім архітэктарам М. Барташэўскім пры ўдзеле гарадскога архітэктара К. Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага[1]. Храм асвячоны 24 ліпеня 1887 года.

З 1 чэрвеня 2007 года в. Гершоны ўключана ў склад горада Брэста.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая складаецца са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Апошняя ўносіць слаба выяўлены элемент асіметрыі ва ўраўнаважаную пабудову храма. Яго дамінантамі з’яўляюцца двух’ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), завершаная цыбулепадобнай галоўкай, і такі ж купалок на васьмігранным светлавым барабане над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Шматпланавасць агульнай прасторавай кампазіцыі будынка дасягаецца чаргаваннем высокіх аб’ёмаў званіцы і залы і нізкіх трапезнай, апсіды і рызніцы. З арсенала старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны акантоўка аб’ёмаў аркатурнымі паясамі і вуглавымі лапаткамі, кілепадобныя ліштвы аконных праёмаў званіцы, прафіляваныя нішы.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1300, арк. 2; ф. 1. спр. 354, спр. 2, 34 — 58.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]