Свята-Троіцкая царква (Морына)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Троіцкая царква
53°52′12″ пн. ш. 25°41′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Морына
Канфесія БПЦ
Епархія Лідская епархія
Дата пабудовы 1865 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Морына Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Морынская царква ў 1925 годзе.

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1865 годзе з дрэва. Адкрыта пасля рэстаўрацыі ў 1988—1990 гг.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Вырашана двух’ярусным аб’ёмам — кубападобны асноўны пераходзіць у васьмігранны, накрыты пакатым шатровым бляшаным дахам з васьмігранным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі дабудаваны прамавугольны прытвор з 1-яруснай пад двухсхільным дахам званіцай і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі і адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Апсіда вылучана 1-ярусным на 8 абразоў драўляным белым іканастасам з пазалотай. Меўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]