Сералогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сералогія (ад лац.: Serum - сыроватка) — навука аб уласцівасцях сыроваткі крыві. Звычайна пад сералогіяй разумеюць профіль імуналогіі, які вывучае ўзаемадзеянне антыцелаў сыроваткі з антыгенам. Сералагічныя рэакцыі могуць быць прамымі (двухкампанентныя) - аглютынацыя, пасіўная гемаглютынацыя, прэцыпітацыя і інш., і ўскоснымі (трохкампанентныя) - рэакцыя нейтралізацыі (напрыклад, мікроба), рэакцыя тармажэння гемаглютынацыі. З некалькіх «простых» складваюцца складаныя сералагічныя рэакцыі: бактэрыёліз, рэакцыя звязвання камлементу і інш. Распаўсюджаныя таксама імунафлюарэсцэнтныя метады, заснаваныя на афарбоўцы антыцелаў (антыгенамі) флюарахромамі. Асаблівы від сералагічныя рэакцыі - выяўленне імабілізацыі рухомых формаў мікраарганізмаў (напрыклад, рэакцыя імабілізацыі бледных трэпанем пры сіфілісе). Некаторыя сералагічныя даследаванні праводзяць не ў прабірцы, а непасрэдна ў арганізме эксперыментальных жывёл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]