Славацкае ўварванне ў Польшчу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славацкае ўварванне ў Польшчу
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Польшчу
Карпацкія немцы (салдаты славацкага войска) атрымліваюць узнагароды ад Фердынанда Чатлаша пасля ўварвання ў Польшчу
Карпацкія немцы (салдаты славацкага войска) атрымліваюць узнагароды ад Фердынанда Чатлаша пасля ўварвання ў Польшчу
Дата 1–16 верасня 1939
Месца Польшча
Змены Славакія захапіла спрэчныя тэрыторыі
Праціўнікі
Славакія Славакія Польшча Польшча
Камандуючыя
Славакія Фердынанд Чатлаш
Сілы бакоў
3 дывізіі
Страты
37 забітыя

114 параненыя
11 зніклыя
2 самалёты

невядомыя, прынамсі 1 самалёт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спрэчныя тэрыторыі з Польшчай. Землі, пазначаныя чырвоным, адышлі ў 1920 да Польшчы, зялёныя — да Чэхаславакіі

Славацкае ўварванне ў Польшчу — узброены канфлікт у час нападу нацысцкай Германіі на Польшчу ў верасні 1939. Наваствораная Славацкая рэспубліка выставіла армію з 3 дывізій колькасцю 50 000 салдат. Паколькі асноўныя сілы польскага войска супрацьстаялі нямецкай арміі на поўначы, напад славакаў з боку паўднёвае мяжы не сустрэў асаблівага супраціву і скончыўся з мінімальнымі стратамі. Славакія захапіла землі, страчаныя Чэхаславакіяй у 1920—1924 і 1938 гадах.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

14 сакавіка 1939 на тэрыторыі Чэхаславакіі была абвешчана незалежнасць сатэлітнай  (англ.) Германіі Славацкай рэспублікі. Яшчэ раней, 2 лістапада 1938, частка тэрыторыі Славакіі з вялікай колькасцю венгерскага насельніцтва была захоплена Венгрыяй па ўмовах першага Венскага арбітражу. Невялікія часткі гэтых спрэчных тэрыторый са змяшаным польска-славацкім насельніцтвам трапілі ў склад Германіі і Польшчы.

Адразу ж па абвяшчэнні незалежнасці Славакія была атакаваная венгерскім войскам, якое заняло 1,7 тысяч кв. км яе тэрыторыі. У гэтых умовах Славацкая рэспубліка была вымушана 23 сакавіка заключыць з Трэцім рэйхам дагавор пра абарону. На сакрэтных перамовах з Германіяй 20-21 ліпеня 1939 славацкі ўрад пагадзіўся ўзяць удзел у агрэсіі ў Польшчу і абавязаўся дазволіць нямецкім войскам вольны праход праз сваю тэрыторыю.

Афіцыйнай палітычнай нагодай для ўдзелу Славакіі ў польскай кампаніі была спрэчка за невялікую тэрыторыю на польска-славацкай мяжы. Польшча экспрапрыявала гэту тэрыторыю 1 снежня 1938 года па выніках Мюнхенскай змовы.

26 жніўня Славацкая рэспубліка мабілізавала свае ўзброеныя сілы і стварыла палявую армію з кодавай назвай «Берналак», якая налічвала 51 306 салдат. Акрамя таго, былі прызваны яшчэ 160 000 рэзервістаў.

Ваенныя дзеі[правіць | правіць зыходнік]

Напад распачаўся 1 верасня 1939 а 5:00 гадзіне. Асноўныя баявыя дзеянні прыйшліся на долю 1-й дывізіі пад камандаваннем генерала Антона Пуланіча. Яна заняла вёску Яварына і горада Закапанэ, пасля чаго перайшла ў бок Новага Таргу, прыкрываючы 2-ю горнастралковую дывізію з левага флангу. 4-5 верасня яна ўдзельнічала ў бітвах з рэгулярнымі аддзеламі польскага войска. 7 верасня дывізія заняла абарону, зайшоўшы на 30 км углыб польскай тэрыторыі. Пазней яна адышла, пакінуўшы адзін батальён у ваколіцах Закапанэ, Юргава і Яварыны да 29 верасня.

2-я дывізія знаходзілася ў рэзерве і ўдзельнічала толькі ў зачыстках тэрыторыі. 3-я дывізія «Разус» палкоўніка Аўгусціна Малармэ абараняла 170 км славацкае граніцы ад Старай Любаўні да мяжы з Венгрыяй. Паўдзельнічаўшы ў некалькіх сутычках, яна без аніякага супраціву прайшла на польскую тэрыторыю, дзе спынілася 11 верасня.

Два ці тры славацкія паветраныя швадроны выкарыстоўваліся для разведкі, бамбардзіроўкі і падтрымкі нямецкіх знішчальнікаў. Два летакі былі страчаны (адзін збіты проціпаветраным агнём, другі разбіўся), збіты адзін польскі самалёт. Агульныя страты славацкай пяхоты склалі 37 чалавек забітымі, 114 параненымі і 11 страчанымі без вестак.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Радасныя нямецкія і славацкія салдаты разам з украінскім насельніцтвам у Каманчы (1939)
Славакія пасля кампаніі

Усе славацкія войскі да канца верасня 1939 пакінулі польскую тэрыторыю. 5 кастрычніка ў Попрадзе прайшоў парад перамогі. Паступова войскі былі дэмабілізаваны, і 7 кастрычніка армія «Берналак» была распушчана. Прэстыж славацкага войска, страчаны падчас славацка-венгерскай вайны, быў часткова адноўлены.

Падчас нападу славакі захапілі 1350 грамадзянскіх палякаў, 1200 з якіх у лютым 1940 перадалі Германіі, пэўную частку Саветам, астатнія ўтрымліваліся ў лагеры ваеннапалонных у Лешці.

Усе спрэчныя тэрыторыі, якія адышлі да Польшчы ў 1920 і 1938 гадах, былі вернуты Славакіі. Гітлер прапаноўваў Цісу таксама і Закапанэ, аднак той адмовіўся са словамі, што там не жывуць славакі і тая тэрыторыя ніколі не належала Славакіі. 20 мая 1945, па сканчэнні Другой сусветнай вайны, граніца была вернута на пазіцыі да 1920 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Charles K. Kliment and Břetislav Nakládal: Germany’s First Ally, Schiffer Publishing, 1998, ISBN 0-7643-0589-1. The book covers the Slovak Armed Forces in World War II. 2003 Czech edition, ISBN 80-206-0596-7.
  • Igor Baka: Slovensko vo vojne proti Poľsku v roku 1939, Vojenská história, 2005, No 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]