Венгры
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Венгры | |
|---|---|
| Агульная колькасць | 14,5 млн |
| Рэгіёны пражывання | Венгрыя |
| Мова | венгерская |
| Рэлігія | хрысціянства |
| Блізкія этнічныя групы | ханты, мансі |
Мастакі А. Фесці, Л. Меднянскі і Е. Барчаі. «Пераход князя Арпада праз Карпаты». Палатно (цыкларама, 1800 м²), напісаны да святкавання тысячных угодак заваявання мадзьярамі Венгрыі. Ópusztaszer, Нацыянальны мемарыяльны музей, Венгрыя.
Венгры - Саманазва мадзьяры, у заходняй Еўропе ўгры. Складаюць пераважную большасць жыхароў Венгрыі. Значны лік венграў пражывае таксама ў Румыніі (гістарычная вобласць Трансільванія), Сербіі (паўночная частка края Ваяводзіна), Славакіі, Украіне, Расіі, Германіі, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. Больш за ўсё венграў за межамі Венгрыі жыве ў Румыніі — 1,8 мільёна чалавек.
У самой Венгрыі пражывае каля 10 млн венграў, што складае 96 % ад насельніцтва краіны. Па веравызнанню большасць венграў — каталікі, маецца значны лік пратэстантаў, галоўным чынам кальвіністы і лютэране.
