З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сланечнік (Helianthus) — род раслін сямейства Астравых, зяўляецца адным з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амерыкі.
Звычайна, у залежнасці ад віда, вырастае высатою ў 50-390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сцябло, якое ў канцы мае развітленне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісце расце семітрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сяцбла знаходзіцца кветка, якая ўвесь час накіравана сваім тварам да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад.
Ужываецца ў харчовай прамысловасці, а таксама хімічнай. У Амерыцы і Еўропе сланечнік вельмі часта трапляеццца, як дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).