Смітсаніт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Смітсаніт
Smithsonite HMNH2.jpg
Папярочнае сячэнне крышталя смітсаніта з Нью-Мексіка
Формула ZnCO3
Сінгонія Трыганальная
Колер Светла-зялёны, блакітны, ружовы
Колер рысы Белы
Бляск Перламутравы
Празрыстасць Прасвечвае да непразрыстага
Цвёрдасць 4—5
Спайнасць Дасканалая
Злом Няроўны; крохкі
Шчыльнасць 4,3—4,5 г/см³
Паказчык пераламлення 1,621—1,849

Смітсаніт, цынкавы шпат — распаўсюджаны мінерал класа карбанатаў, карбанат цынку. Быў названы ў гонар Джэймса Смітсана (1754—1829), брытанскага мінеролага і хіміка, заснавальніка Смітсанаўскага інстытута ў ЗША, які адмежаваў гэты мінерал ад гемімарфіта. Зялёная разнавіднасць часам называецца херэрытам, зялёна-блакітная — банамітам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 59. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons