Сок
Сок – вадкасць, якая ўтрымліваецца ў садавіне, ягадах і гародніне (выключэнне - бярозавы сок). Звычайна, пасля выціскання, ужываецца ў якасці напою.
Перад выцісканнем, сыравіну для вырабу напою адбіраюць, выдаляючы хворыя, гнілыя і г.д. плады, потым, у залежнасці ад гатунку раслінаў, пазбаўляюць ад костак і лупіны, потым мыюць. Часта, перад выцісканнем, плады рэжуць на больш дробныя кавалкі і потым выціскаюць сок. Цвёрдую сыравіну, якая застаецца пасля выціскання соку (жмых), ужываюць у якасці ўгнаенняў, ці дадаткаў у корм жывёлам.
У сувязі з тым, што канцэнтраваны сок не захоўваецца доўга, да яго дадаюць ваду, кансерванты, фарбавальнікі. У прамысловасці, у залежнасці ад канцэнтрацыі натуральнага соку, напоі падзяляюць на “нектар” (меней 50% натуральнага соку) і “сок” (болей 50% натуральнага соку).
Сок можна прыгатаваць і ў хатніх умовах.
Самымі распаўсюджанымі сокамі на Беларусі з'яўляюцца: яблычны, вінаградны, апельсінавы, таматны сокі.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сок
| Безалкагольныя напоі | |
|---|---|
| Энергетычныя напоі | Burn · Red Bull · Бізон · DYNAMI:T · Adrenaline Rush · Strike · Red Devil · BATTERY · Bullit · М-150 |
| Газіраваныя напоі | Bitter Lemon · Dr Pepper · Mecca-Cola · Mountain Dew · OpenCola · Айрн-Бру · Байкал · Бураціна · Кока-Кола · Кола · Крэм-сода · Швепс · Ліманад · Мілкіс · Пепсі · Саяны · Сітро · Спрайт · 7UP · Тонік · Тархун · Фанта · Мірында · Фруктайм · Аранжына · Ubuntu Cola |
| Іншыя напоі | Nestea · Атканчай · Бутыліраваная вада · Гарачы шакалад · Граніта · Грэнадзін · Кампот · Кава · Малако · Смузі · Сок · Узвар · Гарбата · Шарбет · Эг-ног · Малочны кактэйль |
