Прамысловасць
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Прамысло́васць - сукупнасць прадпрыемстваў (заводаў, фабрыкаў, рудняў, шахтаў, электрастанцый), што вырабляюць прылады працы як для самой прамысловасці, гэтак і для іншых галін народнай гаспадаркі, а таксама здабываюць сыравіну, матэрыялы, паліва, вырабляюць энергію, займаюцца нарыхтоўкай лесу і наступнай апрацоўкай прадуктаў, атрыманых у прамысловасці ці вырабленых у сельскай гаспадарцы, вытворчасцю спажывецкіх тавараў. Прамысловасць - найважная галіна народнай гаспадаркі, што робіць вырашальнае ўздзеянне на ўзровень развіцця прадукцыйных сіл грамадства.
Прамысловасць складаецца з двух вялікіх груп галін - здабыўной і апрацоўчай прамысловасці. Да здабыўной прамысловасці належаць прадпрыемствы па здабычы горна-хімічнай сыравіны, руды, чорных і каляровых металаў і неруднай сыравіны для металургіі, неметалічных руд, нафты, газу, вугля, торфу, сланцаў, солі, нярудных будаўнічых матэрыялаў, лёгкіх прыродных запаўняльнікаў і вапняку, а таксама гідраэлектрастанцыі, вадаправоды, прадпрыемствы лесаэксплуатацыі, па лоўлі рыбы і здабычы морапрадуктаў.
Да апрацоўчай прамысловасці належаць прадпрыемствы па вытворчасці чорных і каляровых металаў, пракату, хімічных і нафтахімічных прадуктаў, машын і абсталявання, прадуктаў дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, цэменту і інш. будаўнічых матэрыялаў, прадуктаў лёгкай і харчовай прамысловасці, а таксама прадпрыемствы па рамонту прамысловых вырабаў (паравозарамонтная, лакаматыварамонтная) і цеплаэлектрастанцыі.
[правіць] Спасылкі
- Інтэрнэт-каталог прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Беларусі
- Каталог прамысловых кампаній Расіі
- Справапрам - партал пра прамысловасць
- Усё Для Прамысловасці
- Пошук прадпрыемстваў па Ўкраіне 120 000 у базе
- Індустрыя. Тэхналогіі. Інжынерыя. - Інтэрнацыянальны прамысловы партал
- Прапанова і попыт былога ва ўжыванні абсталявання - Тэхнічная інфармацыя. ТТХ.
- Міжнародны каталог кампаній