Сормаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сормаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрыкаўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чэрыкаў (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 8 ліпеня 1960
Насельніцтва (2019) 519
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Со́рмаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — горад Чэрыкаў (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 8 ліпеня 1960 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Язёрскага, Мірагошчанскага і Шароеўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Сормава[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Крычаўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 18 лютага 1972 года ў склад зноў утворанага Язёрскага сельсавета перададзены 19 населеных пунктаў (Бакаў, Вербеж, Вінаград, Грыўкі, Заазер’е, Звязда, Карпаўскі, Міхлін, Новая Слабада, Новы Свет, Поліпень, Прыпёчына, Рагаліна, Рамідоўшчына, Ржавец, Сакалоўка, Селішча, Шыманы і Язёры), у склад сельсавета з Рэчыцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Анюціна, Вудага, Глінь, Загурковішча, Карма, Кістоўня, Ляшчэвіна, Масткова і Палам)[2]. У 1977 годзе вёска Сормава ўвайшла ў склад Чэрыкава. 21 лістапада 1989 года 4 населеныя пункты (вёскі Анюціна, Вудага, Загурковішча і пасёлак Карма) перададзены ў склад Верамейскага сельсавета[3]. 28 жніўня 1994 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лабанаўскага сельсавета. 23 снежня 2009 года ў склад Рэчыцкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Багданаўка, Вымач, Глінь, Зоры, Латышчына, Ляшчэвіна, Масткова і Ямкі)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1413 чалавек[5], з іх 93,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 519 чалавек[7]

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.