Драгічынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

@Tichtinhhoitho Драгі́чынскі сельсавет (руск.: Дрогичинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Драгічын (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Старасельскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад сельсавета з Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска Навікі[1]. 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнікаўскага сельсавета[2]. 27 ліпеня 1965 года ў сувязі з уключэннем вёскі Стараселле ў межы гарадскога пасёлка Драгічын сельсавет перайменаваны ў Драгічынскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак (з 10 лістапада 1967 года — горад) Драгічын, таксама ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае і Зарэчка Старасельскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Драгічынскага сельсавета было 18 населеных пунктаў[4]. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і Пярковічы[5]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гутаўскага сельсавета (вёскі Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 4025 чалавек[7], з іх 96,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 3898 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  6. Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]