Драгічынскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Драгічын |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 82,06 %, руская 15,99 % Размаўляюць дома: беларуская 55,06 %, руская 43,22 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
42 948 чал.[1] (9-е месца) |
| Шчыльнасць | 23,15 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 95,12 %, рускія — 2,13 %, украінцы — 2,07 %, іншыя — 0,68 %[1] |
| Плошча | 1 855,06[2] км² (8-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Драгічынскі раён — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Кобрынскім, Бярозаўскім і Іванаўскім раёнамі Брэсцкай вобласці.
Змест |
Адміністрацыйны падзел [правіць]
Драгічынскі раён адміністрацыйна падзелены на 14 сельскіх саветаў і 1 пасялковы савет: Асавецкі, Бездзежскі, Брашэвіцкі, Вулькаўскі, Галоўчыцкі, Гутаўскі, Дзеткавіцкі, Драгічынскі, Закозельскі, Імянінскі, Немяржанскі, Папінскі, Радастаўскі, Хомскі сельскія саветы і Антопальскі пасялковы савет.
Прырода [правіць]
Драгічынскі раён знаходзіцца ў межах буйной тэктанічнай структуры Усходне-Еўрапейскай платформы — Рускай пліты. У геалагічных адносінах Драгічынскі раён размешчаны на заходней ускраіне Палескай седлавіны і паўднёва-усходняй частцы Падляска-Брэсцкай упадзіны. Крышталічны фундамент залягае на глыбіні 950 - 1 600 м ніжэй узроўню мора. Зверху фундамент перакрыты асадкавымі пародамі верхняга пратэразоя, палеазоя і кайназоя. Магутнасць неагенавых адкладанняў дасягае 40 - 60 метраў.
Развіццё рэльефу ў мезазойскую эру характарызавалася павольнямі падняццямі і апусканнямі. Мелавыя, мергелістыя, алеўрыта-гліністыя, крэміняземістыя, пясчаныя адклады гэтага часу сустракаюцца на тэрыторыі раёна. Такія адкладанні можна назіраць каля вёскі Бездзеж. Тут Знойдзены рэшткі старажытных акамянелых жывёл і раслін.
У рэльефе раёна адносна роўныя мясціны. Максімальная вышыня 178 м на поўначы раёна характэрна для краявога ледавіковага ўтварэння Загароддзе. Пераважаючая адносная вышыня 10-15 м. Максімальныя вышыні групуюцца па напрамку весак Крамно-Мікіцк-Дастоева-Аснежыцы і весак Драбаты-Вярхусце-Бярозавічы (некалькі названых весак Іванаўскага раена). На поўначы Загароддзе абмежавана р. Ясельдай. Участак слабахвалісты, паўсюдна интэнсіўна забалочаны. На астатняй тэррыторыі распасціраецца водна-ледниковая раўніна, паверхня якой плоская. Поўдзень раена забалочаны.
Радовішчы торфу распаўсюджаны на поўначы раёна, каля вёскі Какорыца. Таксама ёсць невялікія радовішчы будаўнічых матэрыялаў - гліны, мелу, будаўнічых пяскоў. Гліна служыць сыравінай для вытворчасці цэглы. Будаўнічыя пяскі выкарыстоўваюць у дарожным будаўніцтве.Мелавыя адкладанні залягаюць на поўдні вескі Бездзеж.
Клімат Драгічынскага раёна ўмерана кантынентальны, з дамінаваннем уплыву марскіх паветраных мас, з даволі прыцяглым летам (150 дзен) і кароткай зімою (90-105 дзен). Цыклоны ў зімовы час прыносяць цёплае паветра, а летам - пахаладанні і даждлівае надвор’е. Чаргаванне паветраных мас рознага паходжання ў халодную палову года стварае настойлівае надвор’е. Сярэдняя рознасць тэмператур паветра самага цеплага і самага халоднага месяцаў складае 23°С. Сярэдня гадавая тэмпература паветра 7,4°С. Сярэднягадавая сумарная радыяцыя складае 87,6 ккал/см2. Самы халодны месяц-студзень (-4,4°С), самы цеплы - ліпень (18,8°С). Сярэдняя гадавая адносная вільготнасць паветра 78% у халодную частку года яна набліжаецца да 90%, а ў цеплы перыяд да 60%. Агульная працягласць светлай часткі сутак складае за год 4457 гадзін, фактычна сонца свеціць 1880 гадзін (астатні час яно закрыта воблакамі). Раён адносіцца да тэрыторый з дастатковым увільгатненнем. За год выпадае 548 мм ападкаў.
Раўнінны рэльеф і ўмова ўвільгатнення вызначаюць рачную сетку нашага раёна. Тэрыторыя раёна па гідралагічнаму рэжыму адносіцца да басейна Дняпра. На яго тэраторыі знаходзяцца рэкі Ясельда, Няслуха і Плеса. Цячэнне рэк павольнае, яны маюць невялікія ўхілы. Рэкі маюць змешанае жыўленне з перавагай снегавога. Рэкі маюць вялікае значэнне як водапрыемнікі пры асушэнні балот. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Дняпроўска-Бугскі канал.
На поўдні і паўдневым захадзе раена пераважаюць тарфяна-балотныя нізінныя глебы. У цэнтральнай частцы глебы больш разнастайныя з перавагай дзярноваглееватых супясчаных на рыхлых водна-ледніковых супесях, падсцілаемых пяскамі,тарфяна-балотныя нізінныя, дзярнова-падзолістыя часова залішне ўвільгатненыя пясчаныя глебы на водна-ледніковых пясках. На поўначы і паўночным усходзе: тарфяна-балотныя нізінныя глебы, дзярнова-падзолістыя глееватыя супясчаныя на рыхлых водна-ледніковых супесях, падсцілаемых пяскамі, дзярнова-падзолістыя часова залішне ўвільготненыя супясчаныя на рыхлых водна-ледніковых супесях. На паўночным захадзе: дзярнова-падзолістыя глееватыя пясчаныя на водна-ледніковых пясках, пераходзячых у рыхлыя пяскі, дзярнова-падзолістыя пясчаныя на водна-ледніковых пясках, тарфяна-балотныя нізінныя.
Асноўнымі тыпамі раслінага покрыва ў межах раена з’яўляюцца: лясы, лугі, балоты. Лясістасць складае 26%.
Экалогія [правіць]
Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[3]
Насельніцтва [правіць]
- 1971 — 64,4 тыс.
- 1989 — 53,4 тыс.
- 1995 — 52,9 тыс.
- 2008 — 45,9 тыс.
Вядомыя асобы [правіць]
У Сеціве [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ А.С.Судас, Н.К.Филипенко, Л.В.Жуковская, А.А.Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе.
| Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Баранавіцкі • Брэсцкі • Бярозаўскі • Ганцавіцкі • Драгічынскі • Жабінкаўскі • Іванаўскі • Івацэвіцкі • Камянецкі • Кобрынскі • Лунінецкі • Ляхавіцкі • Маларыцкі • Пінскі • Пружанскі • Столінскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання | Брэст • Баранавічы • Пінск | |
| Пінская вобласць (на 1 студзеня 1941) | |
|---|---|
| Цэнтр вобласці | Пінск |
| Раёны | Ганцавіцкі • Давыд-Гарадоцкі • Драгічынскі • Жабчыцкі • Іванаўскі • Лагішынскі • Ленінскі • Лунінецкі • Пінскі • Столінскі • Целяханскі |
