Ступень акіслення

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ступень акіслення — умоўны зарад атама ў злучэнні, вылічаны з дапушчэння, што рэчыва складаецца толькі з іёнаў. Падчас разліку ступені акіслення лічыцца, што электрон перайшоў да элемента з больш высокім значэннем электраадмоўнасці. Можа мець дадатнае, нулявое і адмоўнае значэнне. Сума значэнняў ступеняў акіслення ў злучэнні роўная нулю.

Адрозніваюць найвышэйшую, прамежкавыя і найніжэйшую ступені акіслення элемента.

Прыклад: Для азота найвышэйшая ступень акіслення роўная +5 (у аксідзе N2O5, азотнай кіслаце HNO3), найніжэйшая — −3 (у аміяку NH3); пры гэтым Ступень акіслення кіслароду ў згаданых злучэннях роўная −2, вадароду — +1.

Ступень акіслення шарока выкарыстоўваюца пры класіфікацыі рэчываў, апісанні іхніх уласцівасцяў, вывучэнні акісляльна-аднаўленчых рэакцыяў.