Сунічнае дрэва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сунічнае дрэва
Arbutus unedo FruitsandFlowersCloseup 2009November15 SierraMadrona.jpg
Сунічнік буйнаплодны
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Верасакветныя

Сямейства:

Верасовыя

Род:

Сунічнае дрэва

Навуковая назва

Arbutus L., 1753

ITIS   23625
NCBI   13342

Суні́чнае дрэва, сунічнік (Arbutus) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Існуе больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Міжземнамор'і, Крыме і Заходнім Закаўказзі. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюць сунічнае дрэва чырвонае, або сунічнік драбнаплодны, і буйнаплодны.

Вечназялёныя кусты і невялікія (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва).

Харчовыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Плады выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры.

Літаратура [правіць]

  • Прохараў Б. Сунічнае дрэва // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.