Суніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Суніцы
Fragaria vesca 003.JPG
Суніцы лясныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria L.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24624
NCBI   3746
IPNI   30014957-2

Суні́цы (Fragaria) — род кветкавых раслін сямейства ружавых.

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 3 віды: суніцы зялёныя, або палуніцы, трапляюцца пераважна на паўднёвым усходзе, у далінах рэк, на лугах; суніцы лясныя найбольш пашыраны ў лясах, родапачынальнікі сартоў рэмантантных суніц, і больш рэдкія — клубніцы.

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце трайчастае, доўгачаранковае, у прыкаранёвай разетцы. У пазухах лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца ў вузлах. Кветкі двухполыя, радзей аднаполыя, белыя, у суквецці шчыток. Плод — несапраўдная ягада, ядомая. Плады маюць у сабе вітаміны, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.

Харчовыя і лекавыя расліны. Культывуюцца суніцы садовыя, або ананасныя, віргінскія, клубніцы, а таксама іх гібрыды і сарты.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура [правіць]

  • Скуратоеіч А. Суніцы // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.