Суфганія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Класічныя ханукальныя суфганіет з клубнічнай начынкай

Суфганія́ (іўр.: סופגניה, мн.л. סופגנייות суфганіет) — пончыкі, якія ў Ізраілі прынята есці на яўрэйскае свята Ханука. Аналагічна бульбяным дранікам (латкес) у ашкеназскай традыцыі, суфганія з'яўляецца традыцыйнай ханукальнай стравай у некаторых сефардскіх супольнасцях (і называецца бурміэлас(англ.) бел.).

Корань слова «суфганія» на іўрыцесфог, іўр.: ספוג, «губка»[1] — паказвае на мяккае і порыстае цеста пончыка. Сімвалічнае значэнне суфганіі на Хануку — страва, якая гатуецца з вялікай колькасцю алею, бо Ханука прысвечана таму, як аднадзённага запасу алею хапіла на восем дзён.

Суфганія абсмажваецца ў алеі, пасля чаго ўнутр цеста ўводзіцца жэле або павідла, і гатовая страва пакрываецца цукровай ці шакаладнай глазурай.[2]

Згодна з найбуйнейшай ізраільскай пякарняй Angel Bakeries, на працягу васьмі дзён Ханукі яны смажаць больш за 250 000 суфганіет кожны дзень.[3]

Зноскі

  1. The New Even Shoshan Dictionary. II. p. 932. 
  2. Roden, Claudia (1996). The Book of Jewish Food: An Odyssey from Samarkand to New York. New York: Alfred A. Knopf. 
  3. Mietkiewicz, Mark Sufganiyot. Food-Lists.com (2003-12-20). Праверана 6 красавіка 2010.