Латкес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латкес

Ла́ткес (ідыш: לטקעס, іўр.: לביבות), левівот — класічная ханукальная страва з бульбы, вельмі падобная да дранікаў. Традыцыйна смажыцца ў вялікай колькасці алею як згадка пра алей, які гарэў у Храмавым каганцы восем дзён. Да латкеса ставяць яблыневы мус альбо смятану.

Яўрэйскі варыянт назвы, «левіва» або «левівот», паходзіць з апісання гісторыі Амнона і Авесалома ў Кнізе Самуіла.

Спярша латкес гатавалі з нацёртага сыру або пер'я цыбулі. Пасля таго, як у Еўропе з'явілася бульба, ашкеназы пачалі гатаваць латкес з яе.