Сухі лёд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крышталічная структура сухога лёду
Дыяграма фазавага стану сухога лёду

«Сухі лёд» — цвёрды двухвокіс вугляроду (CO2), які пры звычайных умовах (атмасферным ціску і пакаёвай тэмпературы) пераходзіць у парападобны стан, абыходзячы вадкую фазу.

Па вонкавым выглядзе нагадвае лёд (адсюль назва). Тэмпература сублімацыі пры звычайным ціску — мінус 78,5˚ С. Тэхнічны «сухі лёд» мае шчыльнасць каля 1560 кг/м³, пры ўзгонцы паглынае каля 590 кДж/кг (140 ккал/кг) цеплыні. Выкарыстоўваецца для астуджэння харчовых прадуктаў (напрыклад, марожанага) пры іх транспартаванні і захоўванні, у навукова-даследчых працах для атрымання нізкіх тэмператур, пры выпрабаваннях і зборцы некаторых агрэгатаў у машынабудаванні і г. д.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]