Марожанае

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Італьянскае марожанае

Маро́жанае — замарожаная салодкая маса з малочных прадуктаў з рознымі дадаткамі.

Марожанае вырабляецца звычайна з:

Існуюць розныя сарты марожанага, напрыклад крэм-бруле і пламбір.

Марожанае — высокакаларыйны прадукт, некаторыя сарты марожанага ўтрымліваюць да 20 % тлушчаў і да 20 % вугляводаў.

Марожанае падзяляецца на загартаванае і мяккае, другое звычайна прадаецца на вагу, бо мае кароткім тэрмінам захоўвання. Існуе мноства варыянтаў пакавання марожанага — вафлевыя, папяровыя і пластыкавыя шкляначкі, марожанае на палачцы, вафлевыя рожкі, рулеты, брыкеты, тарты і г. д.

Пры продажы марожанага ў кафэ, рэстаранах і г. д., яго часта ўпрыгожваюць кавалачкамі садавіны і ягад, шакаладам, вафлямі, паліваюць сіропам, пасыпаюць шакаладнай або арэхавай крошкай. З марожанага таксама вырабляюць малочныя кактэйлі, дадаючы ў яго малако і сіроп і ўзбіваючы атрыманую сумесь у міксеры.

Віды марожанага[правіць | правіць зыходнік]

  • Марожанае (на аснове жывёльных і/або раслінных тлушчаў).
  • Сарбет (шарбет) (мяккае марожанае на аснове садавіны, ягад, сокаў).
  • Фруктовы лёд (адносна цвёрдае марожанае на палачцы на аснове соку, звычайна без малака).

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Да з'яўлення сучасных спосабаў замарожвання марожанае было раскошным ласункам толькі для асаблівых выпадкаў. Вытворчасць марожанага была даволі складанай.

У наш час марожанае ажыцяўляецца з выкарыстаннем аўтаматычных фрызераў у выпадках, калі прадукцыйнасць павінна быць ад 1 да 15 кг у гадзіну. Магчымасці вытворчасці больш сур'ёзных аб'ёмаў даступныя на холадакамбінатах.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]