Сцяна (апавяданні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяна
Жанр апавяданні
Аўтар Васіль Быкаў
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі «Дружба народов»
(№ 7,8,11 за 1999 год)
«Звезда»
(№ 5 за 1999 год)
Асобнае выданне 1997
Выдавецтва «Наша Ніва»
Колькасць старонак 384
Папярэдні «Ружовы туман»
Наступны «Ваўчыная яма»
Электронная версія

«Сцяна» — збор сямнаццаці кароткіх апавяданняў беларускага пісьменніка Васіля Быкава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

«Сцяна» апісвае трагічны лёс Беларусі ад сталінскіх рэпрэсій (апавяданне «Жоўты пясочак») і Другой сусветнай вайны, якая пакінула Беларусь у руінах, да змрочнага жыцця беларусаў у 1990-я гг. Аўтарская расчараванасць і пэсымістычная пазіцыя відавочныя ва ўсіх апавяданнях кнігі. Падобна да іншых твораў Васіля Быкава ў «Сцяне» прасочваюцца паралелі з філасофіяй экзістэнцыялізму, напрыклад засяроджванне ўвагі аўтара на праблеме выбару і маральных ваганняў чалавека. Кніга люструе адстунасць свабоды і бездапаможнасць індывідуума ў межах таталітарнай сістэмы.

З-за таго, што Васіль Быкаў быў persona non grata у часы празідэнцтва Аляксандра Лукашэнка, збор апавяданняў друкаваўся ў рускіх літаратурных часопісах «Дружба народов» (нумары 7, 8, 11 за 1999 год) і «Звезда» (нумар 5 за 1999). Першае асобнае выданне кнігі выйшла ў 1997 годзе ў выдавецтве «Наша Ніва». Большасць апавяданняў былі таксама перакладзеныя на эстонскую мову, пад назвай «Valgevene tragöödia» (Трагедыя Беларусі) у 2001 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]