Сцібар са Сцібажыцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сцібар са Сцібожыц)
Сцібар са Сцібажыцаў
венг.: Stiborici Stibor, польск.: Ścibor ze Ściborzyc
Ваявода Трансільваніі
1395 — 1401
Папярэднік Франк Сечэні
Пераемнік Сіман Сечэні
Ваявода Трансільваніі
1409 — 1414
Папярэднік Янаш Чорны Сантаі
Пераемнік Нікалас Чакі

Нараджэнне 1348 ці 1347
  • невядома
Смерць 1414 ці 1414
  • невядома
Род Сцібары
Бацька Мосік са Сцібажыцаў
Жонка Даброхна Зеўска
Дзеці Сцібар з Бецкава і Рахна
Дзейнасць памешчык

Сцібар са Сцібажыцаў (каля 1348люты 1414) — венгерскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода Трансільваніі (1395—1401, 1409—1414).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік польскага шляхецкага роду герба «Астоя». Сын Мосіка са Сцібажыцаў, ваяводы гняўкоўскага (1353—1375). Арыстакрат польскага паходжання ў Венгерскім каралеўстве. Блізкі сябар і давераная асоба венгерскага караля Жыгімонта Люксембурга, які прызначыў яго кіраўнікам некаторых тэрыторый на працягу тэрміна свайго кіравання.

Сцібар паходзіў з польскага высакароднага сямейства, чый маёнтак знаходзіўся ў Быдгашчы у Польшчы. З 1362 года Сцібар са Сцібажыцаў знаходзіўся ў Венгрыі на службе ў караля Людовіка (Лаяша) Вялікага (1342—1382), які таксама быў каралём Польшчы (1370—1382). Пасля смерці Лаяша Вялікага (10 верасня 1382) яго ўдава каралева Лізавета, якая кіравала гэтымі двума каралеўствамі (Венгрыяй і Польшчай) ад імя яго дочак, прызначыла Сцібара намеснікам Куявіі і Лэнчыцы у Польскім каралеўстве ў 1383 годзе. У гэты час Сцібар стаў блізкім сябрам Жыгімонта Люксембурга, маркграфа Брандэнбургскага (будучага караля Венгрыі і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі), і каралевы Марыі Венгерскай, якая ў той момант жыла ў венгерскай сталіцы з 1379 года. Пасля ўзыходжання на польскі прастол Уладзіслава Ягайлы у 1386 годзе Сцібар са Сцібажыцаў, прыхільнік Жыгімонта, вымушаны быў пакінуць Польшчу і з’ехаў у Венгрыю.

У ліпені 1386 года мяцежныя бароны ўзялі ў палон каралеву Марыю і яе маці Лізавету. Жыгімонт Люксембургскі, муж Марыі, прыбыў у Венгрыю і заняў каралеўскі прастол. Сцібар быў прызначаны кашталянам сталіцы. Пасля каранацыі Жыгімонта (31 сакавіка 1387) ён прызначыў Сцібара намеснікам у Галіцыі, якая ўваходзіла ў склад Венгерскага каралеўства. Венгерскія прэлаты і бароны вымусілі Жыгімонта Люксембурга даць клятву, што ён не будзе наймаць на службу замежнікаў. Нягледзячы на гэта, Жыгімонт падаў Сцібару замкі Боланд (1388) і Угрус (1389) у Славакіі. Сцібар таксама атрымаў права размяркоўваць пасады, а таксама стаў губернатарам Пожані (1389), Трансільваніі і Нітры (1392). У 1392 годзе Сцібар атрымаў у валоданне Зежтэ і Холікс у Славакіі. У 1394 годзе ён атрымаў яшчэ некалькі замкаў у Славакіі.

У 1395 годзе замежны пасол згадаў, што Сцібар і архібіскуп Янаш Каніжаі былі найбольш уплывовыя саветнікі венгерскага караля Жыгімонта. Дэкрэт караля Жыгімонта, выпушчаны ў кастрычніку 1397 года, па запыце венгерскай знаці, якая сабралася ў горадзе Тымішаара, забараніў прызначэнне на пасады ў каралеўскай адміністрацыі замежнікаў, але Сцібар, згаданы ў гэтым дэкрэце па імі, быў адным з нешматлікіх замежнікаў, у дачыненні да якіх гэты дэкрэт не павінен быў ужывацца.

Аднак Сцібар са Сцібажыцаў дапамагаў сваім сваякам атрымліваць пасады і маёмасць у Венгрыі, і гэта выклікала зайздрасць сярод іншых прыхільнікаў караля. Калі ён з’ехаў у Бжэг, яго праціўнікі на чале з архібіскупам Янашам Каніжаі і палацінам Дэтрэ Бебекам запатрабавалі, каб кароль звольніў сваіх замежных саветнікаў. Калі караля адмовіўся выканаць іх патрабаванні, яны захапілі яго і пазбавілі Сцібара яго пасад (28 красавіка 1401). Сцібар са Сцібажыцаў (і іншыя саветнікі караля замежнага паходжання) быў гатовы нават адмовіцца ад валодання большасцю сваіх замкаў, таму члены каралеўскага савета вызвалілі караля (29 жніўня 1401). Сцібар застаўся галоўным саветнікам караля і кіраваў яго маёмасцю. Пазней Сцібар вёў перамовы з тэўтонскімі рыцарамі-крыжакамі, якія выкупілі ў Жыгімонта ў Брандэнбургскім маркграфстве вобласць Ноймарк (25 ліпеня 1402), на якую прэтэндаваў польскі кароль Уладзіслаў Ягайла.

У пачатку 1403 года некаторыя венгерскія арыстакраты на чале з архібіскупам Янашам Каніжаі прапанавалі каралеўскую карону неапалітанскаму каралю Уладзіславу Дураца. Сцібар з завербаванымі наймітамі ўварваўся ў паўночна-заходнія часткі каралеўства і разбіў атрады мяцежнікаў. Бакі заключылі пагадненне, паводле якога мяцежнікі прымалі кіраванне Жыгімонта Люксембурга, а наўзамен атрымлівалі каралеўскае дараванне (29 кастрычніка 1403). Неўзабаве пасля гэтага кароль прызначыў Сцібара кіравальным графствам Нітра. Таксама яму быў даручана кіраваць уладаннямі Эстэргамскай архідыяцэзіі і Эгерскай дыяцэзіі (1405). У 1407 годзе Сцібар ваяваў у Босніі. Сцібар быў сярод першых рыцараў ордэна Дракона св. Георгія, заснаванага каралём Жыгімонтам у 1408 годзе. У 1409 годзе ён быў прызначаны зноў на пасаду ваяводы Трансільваніі.

У маі 1410 годзе венгерскі кароль Жыгімонт Люксембург даручыў яму і палаціну Нікаласу Гараі, каб яны сталі пасрэднікамі ў перамовах паміж польскім каралём Уладзіславам Ягайлам і Тэўтонскім Ордэнам. Калі перамовы пацярпелі няўдачу і ўспыхнула вайна, Сцібар павёў венгерскае войска ў паход на паўднёвыя польскія ўладанні, але венгры не змаглі ўзяць ніякія крэпасці і былі вымушаны адступіць. У канцы 1411 года ён быў галоўнакамандуючым арміі венгерскага караля Жыгімонта ў вайне супраць Венецыянскай рэспублікі.

Перад сваёй смерцю ён заснаваў калегіяльны капітул для аўгусцінцаў у Славакіі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбе з Даброхнай Зеўскай (пам. 1422), дачкой генеральнага старосты вялікапольскага і ваяводы калішскага Седзівоя Палукі з Шубіна, ад шлюбу з якой меў сына Сцібара (пам. 1434) і дачку Рахну.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Надточий Дмитрий, Надточий Владислав, Надточий Михаил «Рыцари ордена Дракона в бою. Крестовый поход графа Дракулы», Из-во «Эксмо», Москва, 2009 г. ISBN 978-5-699-34419-2, ст. 182—185

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]