Ягайла
Ягайла, магчыма, ахрышчаны ў праваслаўе як Якаў, у каталіцк. хрышч. Уладзіслаў (~1348 — 1 чэрвеня 1434) — вялікі князь літоўскі (1377—1392), кароль польскі (1386—1434) і вярхоўны князь літоўскі (1392—1434). Сын Альгерда і яго другой жонкі, цверскай княжны Ульяны. Заснавальнік дынастыі Ягелонаў.
На велікакняжацкі сталец прызначаны воляю бацькі. Быў саюзнікам Мамая, аднак у час Кулікоўскай бітвы (1380) не аказаў яму дапамогі. У 1380 заключыў сепаратныя пагадненні з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, апошняму перадаў Жамойць. Аднак сталая пагроза з боку Ордэна і Вялікага княства Маскоўскага, а асабліва ўнутраная нестабільнасць у ВКЛ вымусілі Ягайлу пайсці на саюз з Польшчай.
У 1385 ён заключыў г.зв. Крэўскую унію. У 1386 Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай (каранаваная ў 1384) і выбраны каралём Польшчы. Напярэдадні каранацыі ён вымушаны быў паўторна прыняць хрышчэнне па каталіцкім абрадзе пад імем Уладзіслаў. Пры каранацыі абяцаў аб'яднаць Вялікае княства Літоўскае з Польскім каралеўствам, далучыць да рымска-каталіцкай царквы не толькі сваіх падданых паганцаў, але і праваслаўных.
У хуткім часе пасля каранацыі Ягайла з Ядвігай прыехалі ў Вільню, дзе знішчылі паганскія фетышы — непагасны агонь Пяруна, абагаўляемых змей, святыя гаі, раздавалі ахрышчаным белыя суконныя світкі, скураныя боты і грошы, таму асобныя паганцы хрысціліся па 2 разы і больш. У Вільні Ягайла заснаваў каталіцкае біскупства і 7 плябаній. У час паездак па ВКЛ закладваў касцёлы і кляштары, напрыклад, у Абольцах (цяпер Талачынскі раён), Быстрыцы (цяпер Астравецкі раён), для пашырэння каталіцтва.
Вяртаючыся ў Польшчу, Ягайла пакінуў намеснікам, папраўдзе амаль вялікім князем, у ВКЛ свайго брата Скіргайлу. З мэтай умацавання сваёй апоры і пашырэння каталіцтва сярод феадалаў ВКЛ Ягайла выдаў у 1387 прывілеі, паводле якіх феадалам, што прынялі каталіцтва, даваліся дадатковыя правы і вольнасці. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўных, што выкарыстаў Вітаўт. Вітаўт з дапамогай крыжацкага войска спрабаваў захапіць уладу ў ВКЛ. У выніку кампраміснага Востраўскага пагаднення (1392) Ягайла перадаў велікакняжацкую ўладу і прызнаў пажыццёвым гаспадаром ВКЛ Вітаўта, захаваўшы за сабой тытул вярхоўнага князя літоўскага. У 1387 яго намаганнямі да Польшчы далучана частка Галіцыі, што да таго належала Венгрыі.
У 1400 ён рэарганізаваў Кракаўскі універсітэт (заснаваны ў 1364 годзе Казімірам III) на ўзор Парыжкага універсітэта, і з таго часу універсітэт завецца Ягелонскім.
На працягу 1409—1411 Ягайла вёў Вялікую вайну супраць Тэўтонскага ордэна, якія захапіў Добжынскую зямлю. У час Грунвальдскай бітвы (22 ліпеня 1410) ён узначальваў усе саюзныя войскі (90 харугваў, ~32 тыс. чал.). У выніку бітвы армія Ордэна была разбітая, загінула большасць братоў ордэна, у т.л. вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. Вынікі перамогі замацаваны Торуньскім мірам (1411). Гэта спыніла агрэсію Тэўтонскага ордэна і абумовіла яго заняпад як дзяржавы, садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы і ВКЛ, якія атрымалі магчымасць шырэй удзельнічаць у міжнародным гандлі на Балтыйскім моры.
На Гарадзельскім сойме (1413), які юрыдычна замацоўваў унію ВКЛ і Польскага каралеўства, было вырашана, што ВКЛ без волі польскага караля і сойму не абірае сабе вялікага князя, у сваю чаргу Польшча без ведама ВКЛ не абірае сабе караля. Адна з грамат гэтай уніі прадугледжвала прыём у польскія гербавыя брацтвы 47 родаў феадалаў ВКЛ. Адначасова Ягайла і Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады пераважна феадалаў католікаў, якія прынялі польскія гербы, і даваць ільготы каталіцкім установам. Але унія гарантавала захаванне адасобленасці ўлады вялікага князя.
Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны брат Ягайлы Свідрыгайла, які распачаў вайну з Польшчай абапіраючыся на праціўнікаў уніі з Польшчай, будучы каталіком быў прыхільнікам праваслаўнай царквы. Супраць яго выступіў брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч, завадатарам змовы быў праваслаўны Сямён Гальшанскі, які быў пакрыўджаны стратай сваіх пазіцый ў ВКЛ пасля смерці Вітаўта, таксама змова была падтрымана і Ягайлам.
Ягайла памёр на 86-м годзе жыцця ў час міжусобіцы паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Ад першых дзвюх жонак — Ядвігі і Ганны, Ягайла не меў дзяцей, ад жонкі Соф'я Гальшанскай меў 2 сыноў — Уладзіслава і Казіміра. 48-гадовае валадарства Ягайлы было перыядам значных палітычных, эканамічных і культурных поспехаў у гісторыі Польшчы і ВКЛ.
Літаратура [правіць]
- Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыкл. давед. — Мінск, 2001. — С. 480.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн.1. — Мн., 2004. — С. 228.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 784.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995. — С. 157.
Гл. таксама [правіць]
| Папярэднікі | Ягайла | Наступнікі |
| Кейстут | Вялікі князь літоўскі 1382 – 1392 |
Вітаўт |
| Ядвіга | Кароль Польшчы 1386 – 1434 |
Уладзіслаў III |
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны |
Ягайла (Уладзіслаў II) — Уладзіслаў III Варнскі — Казімір IV Ягелон — Ян I Ольбрахт — Аляксандр Ягелон — Жыгімонт I Стары — Жыгімонт II Аўгуст |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |